Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2016, 15:27

Лукашэнка даручыў прапрацаваць варыянты дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян

25 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць варыянты дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян. Аб гэтым ён заявіў сёння, назначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паглядзіце, па зарплаце цяпер праблем шмат. Нам трэба, дарэчы, у Адміністрацыі, ва ўрадзе падумаць, як падтрымаць людзей бедных, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба падтрымаць і па зарплаце, і па нейкіх дапамогах, і гэтак далей".

Прэзідэнт падкрэсліў, што, аперыруючы ўсярэдненымі паказчыкамі, нельга забываць аб тых, хто знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы. "Тут трэба нешта рабіць, нельга крыўдзіць людзей. Або дагружаць іх, прапаноўваць работу на кожным прадпрыемстве і адпаведна даплачваць. Работнікі культуры, сацыяльнай сферы - іх трэба падтрымаць. Як гэта зрабіць, трэба падумаць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў гэтым пытанні рынак нічога не адрэгулюе. "Мы павінны ўнікаць у кожнае пытанне і дапамагаць людзям. Без вас (кіраўнікоў мясцовай вертыкалі. - Заўвага БЕЛТА) не абыдземся ні я, ні Адміністрацыя, ні ўрад. Гэта вам давядзецца ўсё рабіць, больш таго, вы прапановы павінны ўносіць. Таму будзьце больш актыўнымі", - даручыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі