Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2017, 12:33

Лукашэнка даручыў прапрацаваць будаўніцтва ў Беларусі новай азотнай вытворчасці

24 сакавіка, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць даручыў прапрацаваць магчымасць будаўніцтва ў краіне новай, сучаснай азотнай вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на азотныя ўгнаенні заўсёды ёсць попыт як унутры краіны, так і за яе межамі, таму ад будаўніцтва такога прапрыемства быў бы атрыманы вялікі эфект. Прэзідэнту далажылі, што рэалізацыя такога праекта будзе каштаваць амаль $1 млрд, цяпер прапрацоўваюцца розныя варыянты фінансавання. Аляксандр Лукашэнка даручыў вызначыць месца, дзе лепш размясціць завод, улічваючы лагістыку, наяўнасць працоўных рэсурсаў і іншыя важныя моманты. "Ці варта канцэнтраваць каля Гродна другую такую вытворчасць? Трэба разгрупоўваць такія рэчы па краіне, але гэта не прынцыпова, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Падумайце, дзе стварыць гэту кампактную, сучасную вытворчасць".

Прэзідэнт азнаёміўся з ходам вясенніх палявых работ у рэгіёне. Ён запатрабаваў саджаць і вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры толькі з выкарыстаннем угнаенняў, выконваць усе неабходныя тэхналагічныя працэсы. "Без падкормкі, без угнаенняў сяўба і догляд быць не павінны", - заявіў беларускі лідар.

Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што для правядзення сельскагаспадарчых работ ёсць усе неабходныя рэсурсы, у тым ліку тэхнічныя. Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі распрацаваныя і створаныя на беларускіх прадпрыемствах машыны для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў, лінейку плугоў, выпускаемых Мінойтаўскім рамонтным заводам, а таксама першы ў Беларусі самаходны апырсквальнік вытворчасці ААТ "Лідаграпраммаш".

У час рабочай паездкі Прэзідэнт азнаёміўся і з аб'ектамі іншых сфер, у прыватнасці, з ходам рэканструкцыі аўтамабільнай трасы Мінск - Гродна. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што да работ неабходна падыходзіць разумна. "Усё павінна быць па-гаспадарску", - падкрэсліў ён. Як далажыў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў, участкі аўтадарогі будуць уводзіцца ў строй паэтапна, пачынаючы з 2018 года. У далейшым уздоўж трасы Аляксандр Лукашэнка даручыў пабудаваць аб'екты прыдарожнага сэрвісу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі