Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка даручыў павялічыць аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля

Прэзідэнт 21.04.2017 | 12:23

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна павялічыць аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля, у тым ліку з прыцягненнем прыватнага капіталу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер павялічваецца попыт на арэнднае жыллё, які перавышае прапанаванне, асабліва ў Мінску і іншых вялікіх гарадах. Ураду і губернатарам даручаю павялічыць аб'ёмы такога будаўніцтва як за кошт дзяржавы і ўласных сродкаў арганізацый, так і з прыцягненнем прыватнага капіталу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за апошнія гады нямала кватэр і дамоў пабудавана з дзяржпадтрымкай, у асноўным для шматдзетных сем'яў, а таксама сацыяльна неабароненых грамадзян. "У бягучым годзе такі падыход павінен захавацца ў большым аб'ёме, але пераважная большасць беларусаў павінна разлічваць і на ўласныя сілы. Для гэтага дзяржава прадастаўляе нямала варыянтаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэпазіты на сямейны капітал Стаўка па дэпазіце "Сямейны капітал" на 2017 год складае 1,7 працэнта гадавых. Выкарыстаць грошы можна толькі пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў, за выключэннем трат на медыцынскія паслугі.