Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 кастрычніка 2017, 12:25

Лукашэнка даручыў падняць якасць мясцовых дарог да ўзроўню рэспубліканскіх

6 кастрычніка, Слуцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Якасць мясцовых дарог неабходна падняць да ўзроўню рэспубліканскіх. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння, наведваючы з рабочай паездкай Слуцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба мясцовую сетку дарог падняць да ўзроўню рэспубліканскіх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Тэма аб неабходнасці аднаўлення дарог мясцовага прызначэння была ўзнята яшчэ ў красавіку на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Тады было адзначана, што рэспубліканскія магістралі прывялі ў добры стан і цяпер трэба больш актыўна займацца дарогамі ў рэгіёнах. Па выніках нарады Прэзідэнт даручыў прааналізаваць розныя спосабы будаўніцтва дарог, вывучыць міжнародны вопыт. Аб гэтым сёння яму і было даложана.

Кіраўніка дзяржавы падрабязна праінфармавалі аб стане мясцовай дарожнай сеткі, перспектывах яе мадэрнізацыі і развіцця. Як адзначыў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, разам з традыцыйнымі тэхналогіямі па ўкладцы дарожных пакрыццяў з гарачага асфальтабетону, маналітнага цэментабетону распрацаваны і адаптаваны на падставе лепшых замежных аналагаў і іншыя спосабы рамонту дарог. З іх асаблівасцямі і перавагамі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся на практыцы.

Так, тэхналогія ўкладкі слаёў пакрыццяў і асноў з халодных рэгенерыраваных асфальтабетонных сумесей (тэхналогія халоднага рэсайклінгу) прымяняецца пры неабходнасці павышэння нясучай здольнасці дарожнага адзення або пры наяўнасці вялікай колькасці дэфектаў на пакрыцці. Распаўсюджванне гэтай тэхналогіі раней стрымлівалася недастатковымі напрацоўкамі па сумесным выкарыстанні цэменту і бітумных эмульсій. Сёння гэта праблема вырашана галіновай навукай.

Правядзенне работ такім спосабам дае магчымасць паўторна выкарыстоўваць мінеральныя матэрыялы (да 100 працэнтаў) і зніжае энергазатраты на 25-50 працэнтаў у параўнанні з укладкай гарачага асфальтабетону.

Тэхналогія ўкладкі асноў з матэрыялаў, умацаваных цэментам і мадыфікаванымі дабаўкамі, прымяняецца пры адсутнасці цяжкага інтэнсіўнага руху, на гравійных і грунтавых дарогах. Яна дазваляе абяспыліць пакрыццё, ліквідаваць няроўнасці і выключыць іх з'яўленне ў далейшым, стварыць даволі цвёрдае пакрыццё і скараціць расходы, павысіць эксплуатацыйную надзейнасць.

Калі трэба забяспечыць высокую нясучую здольнасць, прымяняецца тэхналогія ўкладкі асноў і пакрыццяў з цвёрдых укатваемых бетонных сумесей. Такое пакрыццё прымяняецца на цяжка нагружаных участках дарог: пад'ездах да прадпрыемстваў, чыгуначных станцыях, іншых грузаўтваральных вузлах.

Тэхналогіі рамонту існуючых асфальтабетонных і гравійных пакрыццяў прымяняюцца ў выпадках, калі няма неабходнасці ў павышэнні нясучай здольнасці дарожнага адзення.

Усе гэтыя спосабы спецыялісты вывучаюць у час рэспубліканскага семінара па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтадарог мясцовага прызначэння. Удзельнічае ў мерапрыемстве таксама кіраўніцтва аблвыканкамаў і дарожных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі