Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2018, 16:10

Лукашэнка даручыў Мінспорту і Міністэрству аховы здароўя навесці парадак у харчаванні спартсменаў

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрству спорту і турызму сумесна з Міністэрствам аховы здароўя неабходна навесці парадак у харчаванні спартсменаў. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння на нарадзе аб развіцці зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінспорту сумесна з Міністэрствам аховы здароўя неабходна навесці парадак у харчаванні спартсменаў. Які вы хочаце ад іх рэзультат, калі яны не сочаць за сваёй вагой? Чаму гэта пытанне не кантралююць урачы нацыянальных каманд?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка. Дайшло да таго, расказаў Прэзідэнт, што яго ўрачу давялося сумесна з дыетолагамі заняцца харчаваннем асобных спартсменаў. Некаторыя з іх зусім не выконвалі рэжым харчавання, а пры неабходнасці скінуць вагу стараліся вырашыць гэту праблему за некалькі дзён народнымі спосабамі.

"Усе ў сацыяльных сетках абмяркоўвалі, калі я жартам сказаў, што лепшы допінг гэта сала. Гэта не я прыдумаў. Гэта лепшы энергетык для любога спартсмена, асабліва для хакеіста, лыжніка", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама закрануў тэму навуковага і медыцынскага складнікаў у спорце. "Сёння без падтрымкі навукі і медыцыны канкурыраваць цяжка, але ніякая навука і медыцына не заменяць чалавечы фактар, гэта будуць толькі падтрымка і дапамога", - адзначыў беларускі лідар.

Мінспорту сумесна з РНПЦ даручана працаваць у такім напрамку больш плённа. "У асобных відах спорту гэтай тэме ўдзяляецца самая пільная ўвага, і, паводле вашых дакладаў, ёсць нейкі рэзультат", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Але галоўная прычына схаваных негатыўных тэндэнцый у спорце, на думку Прэзідэнта, заключаецца ў тым, што профільнае міністэрства страціла рычагі кіравання і аслабіла каардынацыю дзеянняў па правядзенні адзінай дзяржпалітыкі фізкультурна-спартыўнай галіны. "Рэфармавалі ў рэгіёнах спорт, перадаўшы яго ў сферу адукацыі. Сёння ёсць яшчэ нейкія падыходы да настройвання гэтай вертыкалі - богам прашу. Аб прынцыпе я сказаў. На месцы трэба разабрацца, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Губернатары пачулі мае патрабаванні, пачулі праблемы, аб якіх гаварылі, ім вырашаць гэта пытанне: ім падначалены старшыні райвыканкамаў, а там фарміруецца ўсё".

Кіраўнікам рэгіёнаў пастаўлена задача да верасня выканаць усе агучаныя даручэнні. Кантраляваць гэта будзе ўрад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі