Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2018, 12:10

Лукашэнка: да правядзення ВДС усё гатова

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ўсё гатова. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмяркоўвалі між іншым гэту тэму ў Кітаі з Пуціным на палях саміту (ШАС. - Заўвага БЕЛТА). Мы канстатавалі, што ўсё гатова да правядзення ВДС. Давайце яшчэ раз паглядзім на парадак дня. Магчыма, нейкія ёсць пытанні, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Магчыма, у працэсе абмеркавання, узгаднення парадку дня ўзнікалі якія-небудзь праблемы. Я проста хачу быць у курсе справы. І, можа, з'явіліся прапановы па яго дапаўненні".

Як адзначыў Рыгор Рапота, парадак дня пасяджэння сапраўды сфармуляваны і падрыхтаваны, аднак існуюць пытанні, якія кіраўнікам дзяржаў, магчыма, спатрэбіцца абмеркаваць дадаткова.

Сустрэча адбылася напярэдадні маючага адбыцца 13 чэрвеня ў Маскве пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і запланаванага на 19 чэрвеня ў Мінску пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета. У парадак дня пасяджэння Савета міністраў уключана каля 15 пытанняў, у парадак дня ВДС - каля дзесяці.

Як чакаецца, на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы будуць разглядацца пытанні, якія датычацца вынікаў беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год, справаздачы Савета Міністраў аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2016 год, а таксама праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018-2019 гады. Размова пойдзе аб выкананні прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Акрамя таго, на пасяджэнні ВДС плануецца абмеркаваць прысуджэнне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва на 2017-2018 гады, а таксама заснаванне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі