Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2016, 14:05

Лукашэнка чакае сур'ёзную дыскусію на Усебеларускім народным сходзе

27 мая, Пінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае сур'ёзную дыскусію па праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на маючым адбыцца Усебеларускім народным сходзе. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ "Амкадор-Пінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, маючае адбыцца мерапрыемства перш за ўсё важна для кіраўнікоў рознага ўзроўню. "Яны павінны пачуць і бачыць, у якім напрамку будзе развівацца краіна, - адзначыў Прэзідэнт. - Будзе сур'ёзная дыскусія па праблемных пытаннях. Гэта няпростыя пытанні. Яны перш за ўсё адчуюць на сабе той груз задач, якія будуць пастаўлены, і будуць прымаць удзел у выпрацоўцы гэтага курсу".

На Усебеларускім народным сходзе таксама будуць прадстаўлены перадавыя рабочыя, працаўнікі АПК і іншых галін, якія выступяць ад імя сваіх працоўных калектываў.

"Усебеларускі народны сход выпрацоўвае перспектыву. Ён будзе глядзець у цэлым на прамысловасць, як будзем развівацца, якімі тэмпамі, на сельскую гаспадарку, транспарт, будаўніцтва і г.д.", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на праведзенай напярэдадні нарадзе былі абазначаны асноўныя тры прыярытэты праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку - гэта прыцягненне эфектыўных інвестыцый, стварэнне рабочых месц і развіццё экспарту. "Я папрасіў, каб мы паглядзелі больш шырока. Можа, у нас будзе 5 прыярытэтаў", - адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на Усебеларускім народным сходзе будуць абмяркоўвацца і розныя палітычныя пытанні. "Але галоўны блок - гэта эканоміка. Усе астатнія напрамкі мы прапрацавалі. А па эканоміцы вельмі шмат спрэчак, нават рознагалоссяў. Таму я даручыў на працягу дзесяці дзён дапрацаваць гэту праграму", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Дзяржава разгледзіць магчымасць падтрымкі планаў развіцця холдынга "Амкадор"Дзяржава разгледзіць магчымасць падтрымкі планаў развіцця холдынга "Амкадор"
"Думаю, што "Амкадор" выканае свае абяцанні. Прынамсі, вы ніколі не падводзілі. І калі вы па выніку года зробіце тое, што паабяцалі, выйдзеце на той узровень, вы самі гэта адчуеце, і адчуе прадпрыемства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь прадоўжыць дыверсіфікаваць экспартныя рынкіБеларусь прадоўжыць дыверсіфікаваць экспартныя рынкі
"Трэба ісці на новыя рынкі, асвойваць Азію, Афрыку, Лацінскую Амерыку, Еўрасаюз, ЗША, не страчваючы, вядома, асноўны расійскі рынак", - заявіў Прэзідэнт.

Лукашэнка разлічвае на прырост ВУП у Беларусі ў 2016-2020 гадах не менш як 12 працэнтаўЛукашэнка разлічвае на прырост ВУП у Беларусі ў 2016-2020 гадах не менш як 12 працэнтаў
На думку Прэзідэнта, па праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе, якая будзе вынесена на абмеркаванне ў час Усебеларускага народнага сходу, павінны быць прапісаны даволі сур'ёзныя і напружаныя заданні для ўрада.

Лукашэнка бачыць магчымасці для пераадолення крызісных з'яў у эканоміцыЛукашэнка бачыць магчымасці для пераадолення крызісных з
"Трэба знаходзіць дзяржавы, якія купяць нашу прадукцыю, і навучыцца яе прадаваць. Гэты крызіс вымусіў нас хутка вучыцца, і мы гэта робім", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка аб выніках беларускай хакейнай зборнай: "плюнулі ў душу народу"
"Вядома, плюнулі ў душу народу. Такі настрой ва ўсіх. Але не будзем глыбока смуткаваць. Спорт ёсць спорт - усе хочуць выйграць. Толькі "растапырыўшы пальцы" на пляцоўку не трэба выходзіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі