Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка чакае ад Канстытуцыйнага суда прапаноў па павышэнні эфектыўнасці ўсёй судовай сістэмы

Прэзідэнт 15.03.2018 | 11:17
У час сустрэчы
У час сустрэчы

15 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад Канстытуцыйнага суда прапаноў па павышэнні эфектыўнасці ўсёй судовай сістэмы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чакаю ад вас і Адміністрацыі Прэзідэнта канкрэтных прапаноў па павышэнні эфектыўнасці ўсёй судовай сістэмы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што нядаўна падводзіліся вынікі работы праваахоўных органаў, пасля чаго было прынята рашэнне вярнуцца да пытання аб дзейнасці судовай сістэмы.

"Лічу, што Канстытуцыйны суд скрозь прызму зваротаў, што паступаюць да яго, і напрацовак здольны незалежна, адкрыта і прадметна паглядзець на работу судоў агульнай юрысдыкцыі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта пры падрыхтоўцы адпаведнай нарады скарыстацца вопытам і ведамі суддзяў Канстытуцыйнага суда. "Напэўна, гэта будзе правільна. З пункту гледжання этыкі, калі можна так сказаць, ніхто не папракне іх, калі яны прааналізуюць работу нашых судоў агульнай юрысдыкцыі, і мы правядзём аналіз дзейнасці гэтай галіны ўлады", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Не рэкамендуецца браць з сабой: мабільны тэлефон, ювелірныя ўпрыгажэнні, дарагое адзенне, скорапсавальныя прадукты харчавання.