Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 верасня 2017, 17:26

Лукашэнка будзе назіраць за вучэннем "Захад-2017" 20 верасня на палігоне пад Барысавам

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка 20 верасня прыме ўдзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы будзе назіраць за адным з галоўных эпізодаў праводзімага вучэння на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаўскі). Акрамя Прэзідэнта на палігоне чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў вышэйшага камандавання Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, кіраўніцтва інтэграцыйных структур - Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, а таксама замежных наглядальнікаў і дыпламатаў.

З агляднай пляцоўкі Прэзідэнт ацэніць дасягнуты ўзровень узаемадзеяння войскаў (сіл) пры вядзенні абарончага бою.

Вучэнне "Захад-2017" праводзіцца да 20 верасня. На тэрыторыі Беларусі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА - Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці - Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі вучэнне праходзіць на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, складае каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі - крыху больш за 7 тыс., Расіі - каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

Беларускім бокам запрошаны некалькі дзясяткаў наглядальнікаў, у тым ліку ад узброеных сіл Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Украіны, Швецыі і Эстоніі, а таксама міжнародных арганізацый, такіх як ААН, АБСЕ, НАТА, Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, інтэграцыйных структур - Сакратарыята АДКБ, Аб'яднанага штаба АДКБ, Сакратарыята Савета міністраў абароны СНД, Антытэрарыстычнага цэнтра СНД, Саюзнай дзяржавы. Запрашэнні атрымалі і прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Беларусі.

Паводле інфармацыі, агучанай МЗС Беларусі 14 верасня, для асвятлення вучэння знешнепалітычнае ведамства акрэдытавала 273 замежных журналістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі