Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 студзеня 2017, 18:11

Лукашэнка: будучыня Беларусі залежыць ад аддачы кожнага на сваім рабочым месцы

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будучыня краіны залежыць ад аддачы кожнага беларуса на сваім рабочым месцы. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на афіцыйным прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што мінулы год не быў простым, не ўсё ўдалося ажыццявіць. Зрэшты, каму як не беларусам ведаць, што цяжкасці загартоўваюць. "Мы бачым мэту і тое, што трэба для яе дасягнення. Якім будзе заўтра нашай краіны, залежыць толькі ад таго, з якой аддачай мы будзем працаваць сёння, - адзначыў Прэзідэнт. - На баявым пасту і на дзяжурстве, у бальнічнай палаце і ў тэлевізійнай студыі, на сцэне і спартыўнай арэне - кожны павінен адчуваць адказнасць за лёс краіны. У гэтым і ёсць наша сіла і наша будучыня".

Святкаванне старога Новага года - адна з невялікіх традыцый суверэннай Беларусі. І гэта тэма - суверэнітэту і незалежнасці - часта закранаецца апошнім часам у СМІ. Аб гэтым часта гаворыць і Прэзідэнт. "Гэта не таму, што нам нехта пагражае", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Людзі, паводле яго слоў, не павінны забываць, што магчымасць стварыць першую сваю незалежную суверэнную дзяржаву лёс падарыў беларускаму народу праз доўгія гады.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя, высокі прафесіяналізм пры асвятленні важнейшых падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны, дасягненне высокіх творчых і спартыўных рэзультатаў.

Медаль "За працоўныя заслугі" з рук Прэзідэнта атрымала начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан. Медалём Францыска Скарыны адзначаны дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Анжэла Мікульская, дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Ігар Пазняк, артыст балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Надзея Філіпава.

Спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Вользе Мазуронак прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Падзякі Прэзідэнта аб'яўлены работнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі: намесніку старшыні Марату Маркаву, намеснікам галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Дзмітрыю Бачкову і Сяргею Гусачэнку, палітычнаму аглядальніку Юрыю Пракопаву, намесніку галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 1" Вользе Шлягер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі