Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Хакей у Беларусі
Учора 16:17 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка: будаўніцтва Гарлыкскага ГАК задало тэмп у рэалізацыі такіх праектаў у рэгіёне

Прэзідэнт 31.03.2017 | 11:52
Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў у час цырымоніі
Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў у час цырымоніі

31 сакавіка, Гарлык /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната задало новы скорасны рэжым у рэалізацыі такіх праектаў на постсавецкай прасторы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фактычна за пяць гадоў быў пройдзены шлях ад геалагічных пошукаў да выпуску першай партыі ўгнаенняў. "Удалося захаваць аптымальны кошт будаўніцтва, беспрэцэдэнтны для такіх аб'ектаў, і не страціць як у якасці, так і ў тэмпе", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што першую партыю прадукцыі Туркменістан накіраваў у суседні Афганістан. "Вось так трэба жыць. Тады будуць і цябе паважаць, і да цябе імкнуцца, і будуць заўсёды дзякаваць. Гэта найвялікшае рашэнне! - заявіў беларускі лідар. - Гэта сімвалічны крок, які ўзвышае не толькі Прэзідэнта, але і народ Туркменістана".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сённяшняя знакавая падзея акажа вялікі ўплыў на эканоміку Туркменістана. З цягам часу тут з'явяцца 2 тыс. высокапрадукцыйных рабочых месц на самім камбінаце, а затым спатрэбяцца працоўныя рэсурсы і ў сумежных сферах - забеспячэнні, лагістыцы, збыце.

Істотны імпульс да развіцця атрымае аграрны комплекс краіны. Маючы доступ да ўласных калійных угнаенняў, сельскагаспадарчая галіна зможа павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі на знешніх рынках, павялічыць даходы ад экспарту.

"Прынцыпова важна, што ў беларуска-туркменскіх адносінах з'яўляецца напрамак, дзе нашы краіны змогуць і далей супрацоўнічаць, узаемна абагачаючы адна адну", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хакей у Беларусі У Беларусі зарэгістравана 5,4 тыс. хакеістаў. Па гэтым паказчыку краіна знаходзіцца на 19-м месцы ў свеце.