Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2018, 11:03

Лукашэнка: бяспека - у еднасці народа

24 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Бяспека краіны - у еднасці народа, моцнай унутранай і знешняй палітыцы дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы са шкадаваннем канстатаваў, што ў свеце зноў робіцца стаўка на сілу, у тым ліку ваенную, як спосаб забеспячэння і пашырэння сваіх інтарэсаў. "Чуваць галасы аб вяртанні халоднай вайны, нават больш - ледзяной. Гэта выбухованебяспечная сітуацыя. Яна з усёй відавочнасцю дэманструе, наколькі няўстойлівым можа быць мір", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што перад тварам пагрозы цьмянеюць любыя дасягненні цывілізацыі, любыя матэрыяльныя даброты і амбіцыйныя асабістыя поспехі. "Таму разумеем: наша бяспека - у еднасці нашага народа, у моцнай унутранай і знешняй палітыцы дзяржавы", - заявіў Прэзідэнт.

"Стабільнасць і з'яднанасць грамадства, яго еднасць даліся нам нялёгка. Нам ёсць што губляць. І ёсць што абараняць. Усвядоміць гэта лепш своечасова. Каб не атрымалася потым, як у народзе кажуць: "Што маем - не беражом, страціўшы - плачам", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што адказнасць за мір і парадак ляжыць на кожным жыхары Беларусі - пачынаючы з уласнай сям'і, дома, горада або вёскі і заканчваючы краінай. "Калі мы разам - толькі тады мы сіла. І зможам процістаяць любым выклікам", - упэўнены беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі