Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2018, 14:22

Лукашэнка: беларускія міратворцы гатовы стаць паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія міратворцы гатовы стаць паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што калі б Беларусі даручылі адыграць нейкую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, яна выконвала б усё неабходнае, не займаючы чыю-небудзь пазіцыю.

"Я нават гаварыў абодвум прэзідэнтам, Парашэнку і Пуціну: вы не разлічвайце на тое, што я чый-небудзь буду. Я буду дакладна выконваць тое, аб чым вы, два прэзідэнты, дамовіцеся: стаць паміж - я стану, дамовіцеся вывесці 10 тыс. узброеных сіл Беларусі - мы паставім іх на граніцы, дзе вы скажаце, - вобразна выказаўся Прэзідэнт. - Але я не змагу зрабіць тое, аб чым вы не дамовіцеся".

Такая, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, пазіцыя Беларусі - сумленная і адкрытая. "У адваротным выпадку з нашай міратворчасці толку не будзе, калі мы зоймем чыю-небудзь пазіцыю", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт сказаў, што яшчэ ў першы год канфлікту Беларусь накіравала свае прапановы, як яго можна ўрэгуляваць. Аднак высокапастаўленыя чыноўнікі з Бруселя ў той час не прынялі іх. "І я цяпер лічу, што многія еўрапейцы зацікаўлены ў гэтым канфлікце, як бы яны сябе ні прадстаўлялі міратворцамі. Калі б прынялі - быў бы варыянт, - перакананы Прэзідэнт. - Сёння вярнуліся да палавінчатага варыянта таго, што я прапаноўваў: давайце і беларусаў уключым (гэта НАТА прапануе), таму што ім нібыта давярае Расія".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі