Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2018, 11:49

Лукашэнка: беларускія касманаўты - увасабленне народа

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія касманаўты з'яўляюцца ўвасабленнем нашага народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што замежныя госці, якія прыехалі ў Беларусь на міжнародны кангрэс, могуць даведацца пра краіну і яе народ, проста сустрэўшыся з яе вядомымі касманаўтамі. "І вы зразумееце ўсю палітру і глыбіню душы беларускага народа. Гэта яны ўзор, калі хочаце, увасабленне нашага народа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускія касманаўты, ветэраны арбітальных палётаў Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі ў час адкрыцця форуму занялі месца ў прэзідыуме. Прэзідэнт падкрэсліў, што яны адданыя сваёй радзіме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі