Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: беларускі тэніс хутка гучна заявіць аб сабе

Прэзідэнт 13.11.2017 | 09:06
У час сустрэчы
У час сустрэчы

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэніс хутка гучна заявіць аб сабе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў 12 лістапада на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF) Дэвідам Хагерці, а таксама кіраўнікамі шэрага нацыянальных тэнісных федэрацый і міжнародных спартыўных аб'яднанняў, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу паміж фінальнымі гульнямі Кубка Федэрацыі. Прэзідэнт адзначыў вялікі напал барацьбы і напружанасць спаборніцтваў. "Цвёрда вам абяцаю як кіраўнікам міжнароднага тэніса, еўрапейскага, расійскага, вялікім аматарам тэніса, што мы хутка, у крайнім выпадку, у жаночым тэнісе, аб сабе гучна заявім, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Спадзяюся, яшчэ і Азаранка сваё слова скажа".

"Наконт сённяшняга матчу хачу сказаць, што ўжо добра, што лепшыя тэнісісткі Злучаных Штатаў Амерыкі сёння гасцююць у Беларусі. Я сваім дзяўчатам напярэдадні так і сказаў, што яны зрабілі велізарны крок наперад і ўпершыню ў гісторыі Беларусі тое, што не мог ніхто ніколі да іх зрабіць: прывезлі сюды лепшых тэнісістаў з самай тэніснай краіны", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што гэта падзея дасць добры штуршок развіццю тэніса ў Беларусі і стане добрым стымулам для падрастаючых тэнісістаў. "Ды і наша каманда яшчэ зусім маладая, нявопытная, таму гэта таксама вопыт", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

У прыклад Аляксандр Лукашэнка прывёў выступленне Арыны Сабаленка супраць Кока Вандэвеге. На думку Прэзідэнта, няхватка вопыту не дазволіла беларусцы выйграць гульню, хоць у яе былі шанцы. "Але ў яе вялікая будучыня, калі яна будзе над сабой працаваць", - упэўнены Прэзідэнт.

На сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, акрамя Дэвіда Хагерці, прысутнічалі старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын, прэзідэнт Тэніснай асацыяцыі ЗША Катрына Адамс, прэзідэнт Федэрацыі тэніса Францыі Бернард Гвадзічэлі, прэзідэнт Федэрацыі тэніса Расіі Шаміль Тарпішчаў, прэзідэнт Еўрапейскай тэніснай федэрацыі, старшыня папячыцельскага савета Федэрацыі тэніса Расіі Уладзімір Дзмітрыеў і прэзідэнт Асацыяцыі міжнародных федэрацый летніх алімпійскіх відаў спорту Франчэска Рычы-Біці.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў спартыўным функцыянерам за прыезд у Беларусь на фінал Кубка Федэрацыі, адзначыўшы, што іх візіт стаў добрай магчымасцю абмеркаваць актуальныя спартыўныя тэмы і, у прыватнасці, развіццё тэніса.

Пасля завяршэння сустрэчы кіраўніку дзяржавы ў падарунак паднеслі копію галоўнага трафея найбуйнейшага міжнароднага каманднага спаборніцтва ў жаночым тэнісе - Кубак Федэрацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.