Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: беларуска-расійскія вучэнні не нацэлены на наступленне на чые-небудзь тэрыторыі

Прэзідэнт 15.06.2017 | 11:37

15 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Маючыя адбыцца беларуска-расійскія вучэнні не нацэлены на наступленне на чые-небудзь тэрыторыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - удзельніц АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларуская і расійская арміі на заходнім напрамку дзейнічаюць як адзінае цэлае. "Мы гэта ні ад НАТАўцаў, ні ад каго не ўтойваем. Але калі існуе такая групоўка, зразумела, што павінны праводзіцца вучэнні. Мы іх і праводзім, - сказаў Прэзідэнт. - Тым не менш, нашы вучэнні не нацэлены на наступленне на чые-небудзь тэрыторыі. Нам сваіх дастаткова. Мы не збіраемся нікога заваёўваць. Але будуем сваю палітыку, улічваючы ўрокі мінулага. Мы нікому не пагражаем, мы ні на каго не збіраемся наступаць, ні з кім ваяваць, але мы вучым сваю армію, каб яна была гатова адбіць любы ўдар і нанесці ўрон таму, хто захоча з намі ваяваць. Гэта наша канцэпцыя".

"Самае дзіўнае, што нас папракаюць у тым, што далёка да таго, што робяць яны. Мы тут не фарміруем і не размяшчаем нейкія новыя часці замежных дзяржаў. Наадварот, мы бачым, як ля нашых граніц з непрыхаваным аператыўным запалам размяшчаюцца ўсё больш і больш часцей і войскаў, у тым ліку замежных", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Добра б войскі, але там размешчаны самыя сучасныя беспілотныя лятальныя апараты. Я калі ўбачыў здымкі гэтых беспілотнікаў..., яны ж велізарныя, як сапраўдныя самалёты. Гэта ўдарныя беспілотнікі. Супраць каго? І нам кажуць: вы тут супакойцеся, вы не павінны ніякіх вучэнняў праводзіць. Не, мы будзем праводзіць вучэнні, таму што бяспекай дзяржаў пагарджаць ніхто не будзе. Ні Расія, ні Беларусь, ні АДКБ", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.