Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 мая 2016, 13:16

Лукашэнка: Беларусі ў наступнай пяцігодцы неабходна застацца ў трэндзе сусветнай эканомікі, навукі і прагрэсу

26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусі ў будучай пяцігодцы неабходна застацца ў трэндзе сусветнай эканомікі, навукі і прагрэсу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па праекце асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе вынесена на абмеркаванне на пятым Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас павінны быць рэальныя, але амбіцыйныя мэты. За будучую пяцігодку неабходна не толькі аднавіць страчанае, але пажадана застацца ў трэндзе сусветнай эканомікі, навукі, прагрэсу. Адстаць ні ў якім разе нельга. Мы не павінны адстаць, таму што ў нас ёсць усё для таго, каб прырастаць кожны год. Што для гэтага трэба зрабіць, гэта ў праграме павінна быць вызначана", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у праграме неабходна дакладна вызначыць шляхі і механізмы рэалізацыі намечанага. "Калі, дапусцім, лічба па ВУП, то за кошт чаго? Куды будзем прадаваць прадукцыю, у якім аб'ёме?" - адзначыў беларускі лідар.

З асноўным дакладам на нарадзе выступаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.Прэзідэнт паставіў перад ім некалькі асноўных пытанняў. У прыватнасці, наколькі напружанымі і дасягальнымі з'яўляюцца мэтавыя ўстаноўкі, што прапануюцца для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе; якія ёсць інструменты для пераадолення дапушчанага ў мінулай пяцігодцы адставання; што трэба зрабіць для выхаду на ўстойлівую траекторыю эканамічнага росту хаця б на ўзроўні сярэднесусветнага - 2,5-3,5 працэнта ў год.

"Пры гэтым не трэба даваць залішне песімістычныя ацэнкі, па інерцыі скочваючыся на ўзровень мінулых гадоў. Ніякага песімізму!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што за час, які застаўся да пятага Усебеларускага народнага сходу, адбудзецца яшчэ не адна сустрэча па пытанні яго правядзення і падрыхтоўкі: "Гэта наш экзамен, сур'ёзны экзамен. У бліжэйшым будучым мы будзем абмяркоўваць розныя моманты на розных узроўнях".-0-

Лукашэнка: абяцанае ў перадвыбарны перыяд павінна быць безумоўна выкананаЛукашэнка: абяцанае ў перадвыбарны перыяд павінна быць безумоўна выканана
"Стратэгічныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на сярэднетэрміновую перспектыву і меры па іх рэалізацыі вызначаны. Тое, што мы абяцалі людзям у перадвыбарны перыяд, павінна быць безумоўна выканана. Цяпер трэба намеціць далейшыя практычныя захады", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка аб Усебеларускім народным сходзе: мы не збіраемся займацца нейкім піярамЛукашэнка аб Усебеларускім народным сходзе: мы не збіраемся займацца нейкім піярам
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на Усебеларускі народны сход прыедуць дасведчаныя людзі, якія паказалі сябе ў працы і ведаюць, чым жыве грамадства. "Гэта будуць прадстаўнікі нашага народа. І з іншага боку - улада. Мы адкрыта і сумленна павінны правесці дыскусію, выпрацаваўшы адпаведныя дакументы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі