Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2017, 13:43

Лукашэнка: Беларусі і Таджыкістану трэба прапрацаваць пытанне сустрэчных паставак лякарстваў і расліннай сыравіны

1 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусі і Таджыкістану трэба прапрацаваць пытанне сустрэчных паставак лекавых сродкаў і расліннай сыравіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прапрацаваць пытанне сустрэчных паставак лекавых сродкаў і расліннай сыравіны. Прапаную падумаць аб магчымай фасоўцы беларускіх прэпаратаў у Таджыкістане. Гэта практыка добра зарэкамендавала сябе ў іншых краінах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Пакуль застаецца нерэалізаваным патэнцыял фармацэўтычнай галіны. Гэта пытанне ў вузкім коле ўзняў Прэзідэнт і мне гаварыў, што гэта будзе запатрабавана ў Таджыкістане", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі