Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 лістапада 2017, 14:43

Лукашэнка: Беларусь з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам актыўнага ўзаемадзеяння ў АДКБ

30 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам актыўнага ўзаемадзеяння ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску, адкрываючы пасяджэнне ў вузкім складзе сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам актыўнага ўзаемадзеяння ў рамках Арганізацыі, усебаковага павышэння рэзультатыўнасці яе дзейнасці і ўмацавання аўтарытэту на міжнароднай арэне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён упэўнены, што гэта сесія надасць новы імпульс развіццю АДКБ, прадэманструе пазітыўную дынаміку ў вырашэнні пытанняў забеспячэння агульнай бяспекі. "Я не проста спадзяюся на гэта. Я ў гэтым упэўнены, паколькі той вялікі парадак дня, які сёння трэба разгледзець, уключае ў сябе не адзін дзясятак пытанняў і на больш нізкіх узроўнях ён аднагалосна прыняты і быў да гэтага прапрацаваны", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэты саміт праходзіць у юбілейны для АДКБ год. "Удзячны вам за тое, што вы змаглі знайсці магчымасць прыехаць у Мінск і прыняць удзел у сённяшняй сустрэчы", - адзначыў ён.

Асабліва кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуўся да Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава, які ўпершыню ўдзельнічае ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. "Думаю, выкажу агульнае меркаванне і пажадаю вам поспехаў на новай нялёгкай пасадзе ў нялёгкі час і плённай працы ў імя далейшага развіцця Кыргызстана і ўмацавання нашай арганізацыі", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

Пасяджэнне прадоўжылася ў закрытым фармаце. На перагаворах у вузкім складзе прэзідэнты абмяркуюць тэндэнцыі развіцця міжнароднай сітуацыі і прымаемыя меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі АДКБ. Затым у фармаце пленарнага пасяджэння бакі разгледзяць шырокае кола пытанняў, у тым ліку праекты розных дэкларацый і рашэнняў, тэматыку забеспячэння бягучай дзейнасці Арганізацыі.

Чакаецца, што па выніках саміту будзе прыняты шэраг рашэнняў па розных напрамках дзейнасці АДКБ, у якіх у тым ліку знойдуць адлюстраванне прыярытэты беларускага старшынства.

Цяпер у склад АДКБ уваходзяць шэсць дзяржаў: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Ключавымі задачамі АДКБ з'яўляюцца забеспячэнне нацыянальнай і калектыўнай бяспекі членаў, паглыбленне іх ваенна-палітычнага ўзаемадзеяння і інтэграцыі, каардынацыя знешнепалітычных пазіцый па міжнародных і рэгіянальных праблемах бяспекі, развіццё супрацоўніцтва па процідзеянні выклікам і пагрозам, ажыццяўленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі