Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 верасня 2018, 09:07

Лукашэнка: Беларусь застаецца надзейным сябрам Арменіі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь застаецца надзейным сябрам Арменіі і гатова прымаць усе неабходныя крокі для развіцця міждзяржаўнага дыялогу. Упэўнены, што нашы краіны, абапіраючыся на трывалыя традыцыі ўзаемавыручкі і партнёрства, прадоўжаць паслядоўнае нарошчванне палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Армену Саркісяну моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці, а армянскаму народу - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі