Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Час стаць прыкметней
20 кастрычніка 2017 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь выступае за ўзмацненне парламенцкага вымярэння ў СНД і іншых інтэграцыйных структурах

Прэзідэнт 13.10.2017 | 11:02
У час сустрэчы
У час сустрэчы

13 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прынцыповая пазіцыя беларускага боку заключаецца ва ўзмацненні парламенцкага вымярэння ў СНД і іншых інтэграцыйных структурах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 кастрычніка на сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса (парламента) Азербайджана Актаем Асадавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша прынцыповая пазіцыя - ва ўзмацненні парламенцкага вымярэння ў СНД, таксама як у АДКБ і іншых структурах. Гэта наша жалезная пазіцыя", - падкрэсліў беларускі лідар.

У час сустрэчы

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў СМІ па рознаму інтэрпрэтуюць яго выказванні наконт Міжпарламенцкай асамблеі СНД. "Як быццам беларусы за тое, каб яе разагнаць, хоць мы былі ініцыятарамі ўзмацнення ролі Міжпарламенцкай асамблеі СНД. А калі яна будзе так працаваць, як цяпер, - нешта там абмяркоўваць, - гэта добра, што сустракаюцца, абмяркоўваюць, але павінен быць эфект ад гэтага", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, трэба ўзмацніць гэту структуру ў СНД. "Як узмацняць, мы ўжо ведаем. Таму што парламентарызм у свеце вядомы даўно. Формы і метады работы парламентаў даўно вядомы - выбірай любы і прыстасоўвай да Міжпарламенцкай асамблеі СНД", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

У час сустрэчы

Ён лічыць, што МПА СНД у тым ліку павінна мець такое вымярэнне, як кантроль за прынятымі рашэннямі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. "У нас гэтага не хапае. І ў гэтым плане ўзнікае неабходнасць больш цеснага кантакту з ведамствамі, у дадзеным выпадку СНД. Чаму міністру таму ці іншаму, або кіраўніку савета міністраў замежных спраў, абароны, дзяржаўнай бяспекі не прыйсці і не далажыць дэпутату, як дзейнічаць будзем, асноўныя пагрозы, як выконваюцца тыя рашэнні, якія прыняты, - падзяліўся прапановамі Аляксандр Лукашэнка. - Думаю і парламент павінен валодаць пэўнымі функцыямі для прыняцця рашэнняў".

Аляксандр Лукашэнка і Актай Асадаў

Прэзідэнт адзначыў, што калі ёсць жаданне выбудоўваць узаемадзеянне ў больш дэмакратычным ключы, тады трэба міжпарламенцкай структуры даваць больш правоў. "Не гатовы для гэтага - тады давайце адкрыта скажам, што вось пяць напрамкаў для парламента, і больш не трэба. Але гэта павінна быць сумленна і празрыста. Вось мы за што выступаем. А не за аморфную, па вялікім рахунку мала каму патрэбную арганізацыю", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Аляксандр Лукашэнка і Актай Асадаў

Фота Мікалая Пятрова.

Парламенты Беларусі і Азербайджана могуць унесці значны ўклад у развіццё двухбаковых адносінПарламенты Беларусі і Азербайджана могуць унесці значны ўклад у развіццё двухбаковых адносін
"У нас свой шлях, і нашы мэты вызначаны, і ролі галін улады таксама вызначаны - і судовай, і заканадаўчай, і выканаўчай. І ў вас, і ў нас прэзідэнты з'яўляюцца каардынатарамі дзеянняў гэтых галін улады", - сказаў беларускі лідар.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.