Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2018, 09:00

Лукашэнка: Беларусь вельмі цэніць устаноўленыя з кіраўніцтвам Эквадора палітычныя кантакты

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Эквадора Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь вельмі цэніць устаноўленыя паміж кіраўніцтвам нашых краін палітычныя кантакты, якія даюць магчымасць абмяркоўваць любыя тэмы сусветнага парадку дня і паспяхова ўзаемадзейнічаць у рамках міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што далейшаму развіццю беларуска-эквадорскіх адносін будзе садзейнічаць больш поўнае выкарыстанне значнага патэнцыялу супрацоўніцтва ў сферах знешняга гандлю, прамысловай кааперацыі, інфармацыйных тэхналогій, адукацыі і культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі