Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2017, 10:33

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з В'етнамам

"Думаю, нам з вамі няма неабходнасці гаварыць аб тым, што аб'ядноўвае нашы народы. У нас з вамі вялікая гісторыя добрых узаемаадносін. Беларускі народ з даўніх часоў, асабліва ў цяжкія перыяды вашай гісторыі, быў заўсёды побач, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Кожны в'етнамец добра помніць мінулую вайну і тую цану, якую вы заплацілі за свабоду і незалежнасць. Помнім і ведаем аб гэтым і мы. Таму што мы былі тады побач з вамі на в'етнамскай зямлі. Ды і пасля гэтай бязлітаснай вайны мы ўсяляк стараліся дапамагчы сваім в'етнамскім братам у аднаўленні краіны, народнай гаспадаркі, у нармалізацыі жыцця".

"Мы заўсёды былі і будзем прыхільныя да такіх адносін і такога курсу. Мы вельмі разлічваем на перспектыву нашых адносін, на гандаль паміж нашымі краінамі, палітычныя добрыя адносіны. Вы на нас заўсёды можаце разлічваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што сёння чакаюцца не толькі перагаворы з в'етнамскім лідарам, але і сумесная сустрэча з прадпрымальнікамі, бізнесменамі, будуць абмеркаваны праекты, якія могуць быць рэалізаваны як у Беларусі, так і ў В'етнаме. "І мы зробім усё, каб рэалізаваць нашы дамоўленасці", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі