Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 снежня 2015, 13:28

Лукашэнка: Беларусь прадоўжыць палітыку наладжвання самых цесных адносін з Ватыканам

4 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць палітыку наладжвання самых цесных адносін з Ватыканам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня ў час сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, у перыяд работы Клаўдыа Гуджэроці ў Беларусі зроблена нямала для наладжвання вельмі цесных кантактаў з Ватыканам, з Папам Рымскім. "Хачу Вас запэўніць, што мы ад гэтай палітыкі не адыходзім. Калі ў кагосьці там думка, што Лукашэнка пазіцыю мяняе адносна католікаў, Каталіцкай царквы і Ватыкана, гэта абсалютна не так. Гэта поўная бязглуздзіца, - заявіў Прэзідэнт Беларусі. - Мы нічога не мяняем, мы не заігрывалі ні з католікамі, ні з праваслаўнымі, ні з іншымі. Мы праводзілі сумленную, шчырую палітыку".

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Частка нашых грамадзян - гэта католікі, гэта вернікі. Гэта прынцыповыя людзі, і я паважаю іх пазіцыю".

На думку Прэзідэнта, кожны чалавек павінен сам вызначыцца, па якой дарозе і да якога храма яму ісці. "Я дваццаць гадоў прытрымліваюся гэтай палітыкі, і так будзе заўсёды. Вы хочаце быць католікам? Калі ласка. Хочаце праваслаўным? Не забаронена. Іўдзейскую, мусульманскую прапаведаваць рэлігію, будызм - калі ласка, мы не супраць. Выбірайце любую, мы ніколі не будзем гэтаму перашкаджаць. Не хочаце ісці ў царкву - не ідзіце. Мы нікога ганяць не будзем і заганяць у царкву не будзем. Чалавек сам павінен вызначыцца".

Звяртаючыся да Апостальскага нунцыя, Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: "Для вас важна, каб да вас прыйшоў перакананы чалавек, а не проста з выпадку". "Тут - агульначалавечы падыход, Вы яго разумелі, Вы нас у гэтым плане заўсёды падтрымлівалі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Лукашэнка: у Беларусі падтрымліваюць рэлігіі, якія служаць спакою і стабільнасціЛукашэнка: у Беларусі падтрымліваюць рэлігіі, якія служаць спакою і стабільнасці
Прэзідэнт запэўніў, што паважае і католікаў, і праваслаўных, і мусульман, якія ў нас жывуць, усе веры і рэлігіі, калі яны не выкарыстоўваюцца ў мэтах тэрарызму, абвастрэння абстаноўкі, дэстабілізацыі сітуацыі.

Лукашэнка падзякаваў Гуджэроці за шчырую пазіцыю ў адносінах да Беларусі
Прэзідэнт падкрэсліў: "Афіцыйна і публічна хачу падзякаваць вам за тую місію, якую вы ажыццяўлялі ў Беларусі. Абсалютна шчыра, без усялякай дыпламатыі гавару, што, напэўна, вы лепшы з паслоў Ватыкана".

Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Рымскім ФранцыскамЛукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Рымскім Францыскам
Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць Папе Рымскаму, што чакае сустрэчы з ім. "У нас будзе аб чым пагаварыць з гэтым паважаным чалавекам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каталіцкі касцёл і Папа Рымскі вельмі паважаюць беларускі народ - Клаўдыа ГуджэроціКаталіцкі касцёл і Папа Рымскі вельмі паважаюць беларускі народ - Клаўдыа Гуджэроці
Апостальскі нунцый падкрэсліў, што ён шмат ездзіў па Беларусі, яго шмат запрашалі, і не толькі ў вялікія гарады, але і маленькія населеныя пункты. Ён з цеплынёй успомніў аб сваім наведванні Віцебска і Гродна.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі