Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2018, 12:42

Лукашэнка: Беларусь прадоўжыць будаваць лічбавую эканоміку

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць будаваць лічбавую эканоміку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прадоўжым будаваць лічбавую эканоміку. Ураду даручана ўнесці прапановы па стварэнні моцнага і эфектыўнага міністэрства ў гэтай сферы. Тут неабходны ўдумлівы падыход. Трэба грунтоўна вывучыць і падлічыць усе аспекты і нюансы работы новай структуры", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Год таму быў узяты курс на пабудову IT-краіны. "За гэты час прыкметна актывізавалася работа Парка высокіх тэхналогій. Экспарт вырас на 25 працэнтаў, упершыню ў гісторыі парка перасягнуў $1 млрд", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прайшло ўсяго чатыры месяцы з даты падпісання дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі". "Самі айцішнікі назвалі яго рэвалюцыйным. Па некаторых заканадаўчых пазіцыях мы сталі ў адзін рад з самымі перадавымі краінамі. І ўжо сёння відаць, што зрабілі абсалютна правільна, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Удумайцеся ў гэтыя лічбы. У папярэднія гады ў парк у сярэднім уступала адна кампанія ў месяц. А за першыя тры месяцы бягучага года пасля прынятых намі рашэнняў - больш за 50. Гэта новыя рабочыя месцы (пры тым якія рабочыя месцы!), прыток валюты ў краіну і дадатковыя плацяжы ў бюджэт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі