Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 верасня 2017, 11:32

Лукашэнка: Беларусь па-брацку будуе адносіны з прадстаўнікамі шматнацыянальнай Расіі

25 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь па-брацку будуе адносіны з прадстаўнікамі шматнацыянальнай Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Рамзанам Кадыравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы па-брацку будуем свае адносіны з прадстаўнікамі шматнацыянальнай Расіі. І на сённяшні дзень мы бачым вельмі сур'ёзныя тэндэнцыі да паглыблення нашых адносін", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што калі б Беларусь не развівала супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі, то не было б наогул беларуска-расійскіх адносін.-0-

Лукашэнка прапануе Кадыраву развіваць вытворчую кааперацыюЛукашэнка прапануе Кадыраву развіваць вытворчую кааперацыю
Ключавой тэмай двухбаковага ўзаемадзеяння павінна стаць вытворчая кааперацыя, упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Гэта найбольш развітая, узаемавыгадная форма супрацоўніцтва, якая дае магчымасць забяспечыць патрэбнасці рэгіянальнага рынку, а таксама стварыць высокатэхналагічныя рабочыя месцы.

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена разам з Чачэнскай Рэспублікай працаваць у Каўказскім рэгіёнеЛукашэнка: Беларусь зацікаўлена разам з Чачэнскай Рэспублікай працаваць у Каўказскім рэгіёне
"Мы спакойна можам там будаваць сумесныя прадпрыемствы, ствараць сумесныя высокатэхналагічныя прадукты, гандляваць у вашым рэгіёне не толькі на поўдні, але і на поўначы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кадыраў - Лукашэнку: калі вы прыедзеце ў Чачню, для нас гэта будзе самае вялікае святаКадыраў - Лукашэнку: калі вы прыедзеце ў Чачню, для нас гэта будзе самае вялікае свята
"За тое, што вы будуеце дзяржаву, абараняеце інтарэсы свайго народа на вышэйшым узроўні. Мы не абыякавыя да вашай краіны. І нашы краіны даўно звязваюць дружалюбныя, братэрскія адносіны", - сказаў Рамзан Кадыраў.

"Знайшлі адказы на ўсе пытанні" - Кадыраў расказаў аб выніках сустрэчы з Лукашэнкам"Знайшлі адказы на ўсе пытанні" - Кадыраў расказаў аб выніках сустрэчы з Лукашэнкам
"Сустрэча мне вельмі спадабалася. Я яшчэ даўно вельмі хацеў сустрэцца, пагаварыць. У мяне, на жаль, адзін раз не атрымалася прыехаць. Я за гэта атрымаў заўвагу. Думаю, сёння мы знайшлі адказы на ўсе пытанні", - сказаў Рамзан Кадыраў.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі