Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь не збіраецца згортваць ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй з-за рознагалоссяў у іншых сферах

Прэзідэнт 20.03.2017 | 11:42
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

20 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь не збіраецца згортваць ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй з-за рознагалоссяў у іншых сферах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння пры дакладзе задумы сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для сродкаў масавай інфармацыі асабліва адзначу, што насуперак меркаванням асобных "экспертаў" ніхто не збіраецца згортваць супрацоўніцтва з Расіяй у ваеннай галіне з-за рознагалоссяў, якія ўзніклі ў іншых сферах. Наадварот, вучэнне з'яўляецца дэманстрацыяй нашага пастаянства ў забеспячэнні бяспекі двух брацкіх народаў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Як ні складваліся б нашы адносіны ў галіне нафты, газу, прадуктаў харчавання і іншага, гэта ўсё пытанні вырашальныя. Гэта нашы пытанні - Беларусі і Расіі. А вось жартаваць з бяспекай, абараназдольнасцю нашых агульных рубяжоў ні ў якім разе нельга. Гэта не падлягае ніякаму віду гандлю", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, міжнародная абстаноўка абавязвае бесперапынна павышаць майстэрства і ўзровень рэгіянальнай групоўкі войскаў для абароны заходніх рубяжоў Саюзнай дзяржавы. "Маючае адбыцца вучэнне з'яўляецца лепшым спосабам праверыць гатоўнасць ваеннаслужачых дзвюх краін да ўзаемадзеяння. Такім чынам мы ўмацоўваем сваю агульную абараназдольнасць і будзем гэта рабіць у далейшым", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што шмат гадоў таму Беларусь і Расія дамовіліся праводзіць такія вучэнні па чарзе на тэрыторыі адной і другой краін, цяпер чарга Беларусі.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што на заходнім напрамку ў Беларусі і Расіі створана магутная групоўка ўзброеных сіл, аснову якіх складае беларуская армія. "У выпадку канфлікту, не дай бог вайны, існуе пэўны план вядзення баявых дзеянняў сіламі беларускіх Узброеных Сіл, якія неадкладна падмацоўваюцца адпаведнымі ўзброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы ні ад каго ніколі не ўтойвалі і не ўтойваем, што ў мірны час порах трэба трымаць сухім".-0-

Вучэнне "Захад-2017" у Беларусі неабходна правесці максімальна празрыста - ЛукашэнкаВучэнне "Захад-2017" у Беларусі неабходна правесці максімальна празрыста - Лукашэнка
Кіраўнік дзяржавы патрабуе ад кіраўніцтва Мінабароны дасканала прадумаць пытанні ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі і мясцовымі органамі ўлады па ўсіх аспектах вучэння. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што ў выпадку ўзнікнення канфлікту на тэрыторыі Беларусі будзе задзейнічана ўсё насельніцтва, а не толькі Узброеныя Сілы.
Лукашэнка зацвердзіў задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017"Лукашэнка зацвердзіў задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017"
Вучэнне плануецца правесці ў верасні 2017 года. Яно стане завяршальным этапам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі ў бягучым вучэбным годзе. Па рашэнні кіраўнікоў дзяржаў такія вучэнні праводзяцца раз у два гады на тэрыторыі адной з дзяржаў.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Украіна: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2016 года павялічыўся на 10,5%, экспарт - на 13,2%, імпарт - на 3,2%. Сальда дадатнае - $1,87 млрд