Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 сакавіка 2017, 09:58

Лукашэнка: Беларусь - надзейная апора і сябар Туркменістана ў цэнтры Еўропы

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь - надзейная апора і сябар Туркменістана ў цэнтры Еўропы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на афіцыйных перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у фармаце сам-насам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы павінны ведаць, што там, у цэнтры Еўропы, у вас ёсць надзейная апора і надзейныя сябры. Вы можаце разлічваць на Беларусь. Абсалютна ўпэўнены, што так будзе рабіць і кіраўніцтва гэтай цудоўнай зямлі на чале з яго Прэзідэнтам, маім даўнім сябрам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова дзяліцца з Туркменістанам вопытам у самых розных галінах. "Мы супрацоўнічаем у многіх сферах. Паказчыкам заўсёды з'яўляецца тавараабарот. За апошнія гады, літаральна за пяцігодку, мы дасягнулі $300 млн у абароце тавараў і паслуг - гэта вялікія паказчыкі. І мы пакрыху ў гэтым плане прырастаем. Мы знайшлі развязку многім пытанням у гандлі ў гэты няпросты час. Думаю, у гэтым напрамку рухаючыся, мы яшчэ нямала зробім і ў Беларусі, а на туркменскай зямлі", - упэўнены Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка захапіўся развіццём сталіцы і Туркменістана ў цэлым, падкрэсліўшы асаблівыя поспехі краіны ў сферы эканомікі. "Добра, што нейкую лепту ў гэта ўнеслі і беларусы, пабудаваўшы камбінат (Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат. - Заўвага БЕЛТА). Адкрыць камбінат і пачаць работу - гэта толькі пачатак. Потым пойдуць будні, трэба рыхтаваць людзей, выходзіць на праектную магутнасць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Рэалізацыя праекта, як адзначыў Прэзідэнт, была няпростай справай, аднак беларускія і туркменскія спецыялісты паспяхова завяршылі будаўніцтва. "Заўтра мне будзе прыемна чарговы раз там пабываць. Вы помніце, мы адкрывалі гэту будоўлю. І заўтра мы запусцім у строй камбінат, які дасць новы напрамак у развіцці вашай цудоўнай туркменскай зямлі", - заявіў беларускі лідар.

У сваю чаргу Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў, што ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі развіваецца вельмі актыўна. "Самае галоўнае - яно з году ў год актывізуецца. Мы ўпэўнены, што выйдзем на высокі ўзровень у пытаннях нашага супрацоўніцтва", - сказаў ён.-0-

Бердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан - перакананыя прыхільнікі міру, стабільнасці і бяспекіБердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан - перакананыя прыхільнікі міру, стабільнасці і бяспекі
"Туркменістан заўсёды разглядае Беларусь як важнага палітычнага партнёра, паколькі мы свае ідэі ў палітыцы ажыццяўляем як у двухбаковым фармаце, так і ў міжнародных арганізацыя", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў.
Беларусь гатова забяспечыць Туркменістан лагістычнымі цэнтрамі для паставак у Еўропу - ЛукашэнкаБеларусь гатова забяспечыць Туркменістан лагістычнымі цэнтрамі для паставак у Еўропу - Лукашэнка
"Вы можаце прадаваць сваю прадукцыю з тэрыторыі Беларусі на еўрапейскі прэміяльны рынак. Мы забяспечым вас лагістычнымі цэнтрамі, складамі, абсталяваннем - у нас вельмі бурна гэта развіваецца цяпер. Паглядзіце, што вам выгадна ў Еўропе прадаваць, шляхі мы вызначым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: будаўніцтва Гарлыкскага ГАК дэманструе высокі патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і ТуркменістанаЛукашэнка: будаўніцтва Гарлыкскага ГАК дэманструе высокі патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана
"Паспяховая рэалізацыя гэтага грандыёзнага сумеснага праекта па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната яшчэ раз прадэманстравала высокі патэнцыял нашага супрацоўніцтва", - сказаў Прэзідэнт.
Беларусь і Туркменістан падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферахБеларусь і Туркменістан падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах
Важнымі дакументамі сталі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю і праграма супрацоўніцтва ў галіне турызму паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Дзяржаўным камітэтам Туркменістана па турызме на 2017-2018 гады.
Беларусь і Туркменістан пацвярджаюць гатоўнасць паглыбляць адносіны па розных напрамкахБеларусь і Туркменістан пацвярджаюць гатоўнасць паглыбляць адносіны па розных напрамках
Прэзідэнты падкрэслілі ўзаемнае імкненне садзейнічаць умацаванню міру і стабільнасці, устанаўленню клімату даверу і ўзаемаразумення на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.
Беларусь гатова стварыць дызель-поезд для гарачага клімату Туркменістана
Дзве краіны аб'ядноўвае імкненне да развіцця навукі, у Беларусі вітаюць супрацоўніцтва ў гэтым напрамку і спадзяюцца на канкрэтныя распрацоўкі ў сельскай гаспадарцы, энергазберажэнні, ахове здароўя, біятэхналогіях.
Беларусь гатова аказваць падтрымку Туркменістану ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў у ССНУ
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, значная частка пытанняў, якія абмяркоўваліся сёння, датычылася развіцця супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці ў адукацыі.
Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане ўрачыста адкрылі ў АшхабадзеКомплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане ўрачыста адкрылі ў Ашхабадзе
"Узвядзенне ўласных будынкаў пасольстваў пацвярджае стратэгічны характар нашага партнёрства, сімвалізуе правераную часам дружбу беларускага і туркменскага народаў, якой мы вельмі даражым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: у Беларусі даражаць праверанай часам дружбай з туркменскім народам
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што працаваць у новым будынку пасольства беларускім дыпламатам будзе камфортна і зручна. А значыць, і чарговыя прыклады плённых кантактаў паміж краінамі не прымусяць сябе чакаць.
Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Вечнай славы ў АшхабадзеЛукашэнка ўсклаў вянок да манумента Вечнай славы ў Ашхабадзе
Мемарыяльны комплекс, які займае плошчу 650 тыс. кв.м, быў адкрыты ў кастрычніку 2014 года. Тут размешчаны помнік у гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама манументы ў памяць загінулых у Геок-Тэпінскай бітве (1881 год) і ахвяр Ашхабадскага землетрасення (6 кастрычніка 1948 года).
Беларусь і Туркменістан актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы міжнародных транспартных зносін
"У абедзвюх краінах ствараецца магутная транзітная інфраструктура. З улікам гэтага, а таксама выгод нашага геаграфічнага становішча мы дамовіліся аб выкарыстанні ўзаемнага патэнцыялу", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў.
Беларусь праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку - БердымухамедаўБеларусь праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку - Бердымухамедаў
"Беларусь праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку. Выступае паслядоўным прыхільнікам умацавання ролі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, выканання норм міжнароднага права і стварэння эфектыўных механізмаў партнёрства і ўзаемадзеяння", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі