Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 жніўня 2017, 14:47

Лукашэнка: Беларусь мае намер стаць сусветным лідарам у вытворчасці калійных угнаенняў

31 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь мае намер стаць сусветным лідарам у вытворчасці калійных угнаенняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з расійскім бізнесменам, старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаілам Гуцарыевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь ужо цяпер з'яўляецца адным з лідараў у вытворчасці і рэалізацыі калійных угнаенняў, у тым ліку ў грануляваным выглядзе. "Не проста "муку" прадаём. Хоць і гэта таксама мае месца. Гэта танней. Але ўсё большы і большы попыт на іншую якасць прадукцыі", - сказаў ён.

"Мы - адны з вядучых лідараў. Але калі мы рэалізуем два нацыянальныя праекты: у Петрыкаве мы будуем камбінат па вытворчасці калійных угнаенняў і праект "Славкалій", мы наогул будзем лідарамі вытворчасці ў свеце калійных угнаенняў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў неабходнасць больш актыўна працаваць з партнёрамі для прасоўвання на сусветныя рынкі адпаведнай прадукцыі. "Можа, Індыя, можа, Кітай. І з імі выбудоўваць сёння палітыку аж, галоўнае, да рэалізацыі гэтых угнаенняў. Індыя - рынак каласальны. Кітай - таксама каласальны, Бразілія. У іх практычна няма калійных угнаенняў у патрэбным аб'ёме. Асабліва ў індусаў. І яны гатовы з намі працаваць. Трэба з імі знаходзіць агульныя падыходы ўжо цяпер", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся, як у Беларусі развіваецца праект "Славкалію". Міхаіл Гуцарыеў расказаў, што работы пачаліся ўжо. Да яго рэалізацыі прыцягнуты як беларускія, так і вядомыя нямецкія кампаніі.

Паводле слоў бізнесмена, ужо заключаны дагаворы з 12 падраднымі арганізацыямі з Беларусі, беларуская ж кампанія ажыццяўляе тэхнічны нагляд за будаўніцтвам, вядзецца актыўная работа па праектаванні, у чым задзейнічаны дзесяць беларускіх арганізацый.

"У гэтым годзе аб'ём інвестыцый - $164 млн. З іх $123 млн - гэта наша частка, $41 млн - кітайскі крэдыт. На наступны год мы даём $60 млн. Кітай дае $340 млн", - заявіў Міхаіл Гуцарыеў.

Ён таксама падрабязна расказаў аб ужо выкананых работах і бліжэйшых планах, развіцці інфраструктуры вакол аб'екта, стварэнні гарадка для будаўнікоў.

Нежынскі горна-абагачальны камбінат на базе Старобінскага радовішча калійных солей будзе другім прадпрыемствам у Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў. Яго магутнасць складзе да 2 млн т калію ў год. Інвестыцыйны праект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАК запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА "Славкалій".

Як раней заяўляў Міхаіл Гуцарыеў, "Славкалій" будзе прадаваць прадукцыю толькі праз Беларускую калійную кампанію (БКК).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі