Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 жніўня 2019, 09:01

Лукашэнка: Беларусь і Венгрыя развіваюць канструктыўныя адносіны ў атмасферы адкрытасці

20 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Паміж Рэспублікай Беларусь і Венгрыяй у атмасферы адкрытасці і партнёрства развіваюцца канструктыўныя адносіны, краіны аказваюць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае паглыбленне насычанага канкрэтным зместам супрацоўніцтва адпавядае нацыянальным інтарэсам дзвюх дзяржаў, садзейнічае ўмацаванню стабільнасці і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі