Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь і Стаўраполле маюць магутны патэнцыял для істотнага нарошчвання тавараабароту

Прэзідэнт 16.03.2017 | 13:08
У час сустрэчы
У час сустрэчы

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Стаўрапольскі край Расіі маюць магутны патэнцыял для істотнага нарошчвання тавараабароту і запуску новых перспектыўных праектаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Стаўрапольскага края Расіі Уладзімірам Уладзіміравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Стаўрапольскі край з'яўляецца адным з найбольш перспектыўных эканамічных партнёраў Беларусі ў Расіі. У мінулым годзе аб'ём узаемнага гандлю склаў $140 млн. Пасля двух гадоў падзення дынаміка яго росту склала 9 працэнтаў.

"Аднак гэтага мала. Яшчэ некалькі гадоў таму тавараабарот быў на $100 млн большы. Нам яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, каб аднавіць страчанае, а потым прыбавіць. Я абсалютна ўпэўнены, што Беларусь і Стаўраполле з нашымі магутнымі патэнцыяламі, развітым агракомплексам не задавольвае сітуацыя, якая склалася. Таму ваш прыезд расцэньваем як імкненне істотна прыбавіць ва ўзаемным гандлі і запусціць новыя перспектыўныя праекты ў галінах, дзе мы цікавыя і карысныя адзін аднаму", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, наспела неабходнасць развіцця кааперацыйных сувязей у прамысловасці. "Нам вядомы вашы планы па зборцы аўтамабіляў з кітайскімі і еўрапейскімі кампаніямі. Нам трэба падумаць аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў у Стаўраполлі і Беларусі. У перспектыве, спадзяюся, мы зможам арганізаваць сумесныя прадпрыемствы, вытворчасць машын і агрэгатаў, усіх канструкцый, якія вырабляюцца ў Беларусі і якія патрэбны вам, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Разам з развіццём кааперацыі нашы акцыянерныя таварыствы "МАЗ", "МТЗ", "Амкадор", "Белкамунмаш" і іншыя гатовы забяспечваць Стаўрапольскі край сваёй прадукцыяй у поўным аб'ёме: і пасажырскай, і грузавой, і камунальнай, і дарожна-будаўнічай тэхнікай".

Для павышэння эфектыўнасці работы аграпрамысловага сектара Беларусь можа прапанаваць расійскаму рэгіёну сучаснае тэхналагічнае абсталяванне для рэканструкцыі малочнатаварных ферм. "Мы гэты шлях прайшлі ўжо, таму, напэўна, наш вопыт для вас будзе цікавы. Тым больш што мы вельмі многае робім у гэтым плане ва ўсіх кутках Расіі, нават на Сахаліне, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Паскорыць тэмпы абнаўлення парку сельгастэхнікі можна за кошт павелічэння закупак усёй лінейкі нашай тэхнікі (і трактароў, і камбайнаў) па розных схемах фінансавання. З улікам планаў Стаўраполля па развіцці вінаградарства перспектыўна супрацоўніцтва па пастаўках спецыялізаванай тэхнікі, у тым ліку з Мінскага трактарнага завода".

Беларусь таксама прапануе паслугі па праектаванні і будаўніцтве на Стаўраполлі пад ключ розных аб'ектаў. "Мы ў гэтым зацікаўлены, таму што гэта будзе своеасаблівая вітрына магчымасцей Беларусі ў будаўнічым комплексе. Мы гатовы тут паспаборнічаць і з расіянамі, і з вашымі замежнымі партнёрамі", - заўважыў Прэзідэнт.

У кантэксце развіцця аздараўленчай інфраструктуры Каўказскіх мінеральных вод Аляксандр Лукашэнка прапанаваў выкарыстоўваць беларускія будаўнічыя і аддзелачныя матэрыялы, мэблю, бытавую тэхніку для будаўніцтва і рэстаўрацыі аб'ектаў санаторна-курортнага прызначэння. Пры неабходнасці прыняць удзел у гэтых работах могуць і беларускія спецыялісты.

"Важнай сферай узаемадзеяння можа быць інавацыйны напрамак. Беларускія вучоныя гатовы падключыцца да рэалізацыі праектаў, якія ажыццяўляюць іх стаўрапольскія калегі ў робататэхніцы і рэсурсазберажэнні, геаінфарматыцы і геафізіцы, мікрабіялогіі і біятэхналогіі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы адкрытыя для дыялогу па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць".

У сваю чаргу губернатар Стаўрапольскага края падзякаваў Прэзідэнту за цёплы прыём, адзначыўшы, што ў папярэднія гады яму ўжо ўдалося азнаёміцца з рознымі вытворчасцямі ў Беларусі і нават наведаць Брэсцкую крэпасць.

Уладзімір Уладзіміраў расказаў аб актыўным развіцці сферы сельскай гаспадаркі ў рэгіёне і падкрэсліў, што, паводле статыстыкі, 60 працэнтаў усіх трактароў, якія выкарыстоўваюцца ў Стаўраполлі, - беларускай вытворчасці. "Больш як 11 тыс. штук сёння на тэрыторыі Стаўрапольскага края. Патрэбнасць у штогадовым абнаўленні мы ацэньваем прыкладна ў 1,5 тыс.", - звярнуў увагу ён.

У рэгіёне хочуць вярнуцца да пытання арганізацыі зборачнай вытворчасці беларускай тэхнікі і яе сэрвіснага абслугоўвання. Гэтыя пытанні папярэдне прапрацоўваліся ўжо, і кіраўніцтва края гатова развіваць узаемадзеянне ў гэтым напрамку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Параўнанне камбайнаў "Палессе GS16" і Lexion 770 Збожжаўборачны камбайн "Палессе GS16" - флагман мадэльнага рада ААТ "Гомсельмаш". Машына прызначана для сельгаспрадпрыемстваў з найбольш буйнымі аб'ёмамі ўборкі.