Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2017, 09:59

Лукашэнка: Беларусь і Індыя вызначылі філасофію адносін, трэба пераходзіць да канкрэтыкі

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя вызначылі філасофію адносін, трэба пераходзіць да канкрэтыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Індыі Венкаяхам Найду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Надышоў час, калі мы павінны ўжо размаўляць мовай канкрэтных кантрактаў, а не проста напрамкаў развіцця эканомік. Напрамкі мы вызначылі, філасофію нашых адносін мы вызначылі. Цяпер трэба пераходзіць на канкрэтыку, а яна ў кантрактах, інвестыцыях", - падкрэсліў беларускі лідар.

У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт Індыі цёпла вітаў кіраўніка беларускай дзяржавы. Ён адзначыў, што ў Індыі з Беларуссю ўстанавіліся добрыя адносіны, як на міждзяржаўным узроўні, так і народаў дзвюх краін. Індыя таксама ўдзячна за падтрымку, што аказваецца ёй Беларуссю на розных міжнародных пляцоўках.

"Думаю, што ёсць і добрыя магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы", - сказаў Венкаях Найду. У сувязі з гэтым ён паведаміў, што пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі ў Індыі рэалізуецца шмат ініцыятыў, праводзяцца рэформы і пераўтварэнні, што ў тым ліку стварае магчымасці для актыўнага ўзаемадзеяння дзвюх краін па розных напрамках, адкрываюцца інвестыцыйныя перспектывы.

"У нас таксама развіваецца сфера аховы здароўя, медыцынскага турызму. Гэта яшчэ адзін напрамак, дзе мы можам супрацоўнічаць", - дадаў віцэ-прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў Індыі рады візіту беларускага лідара, і выказаў упэўненасць, што перагаворы на розных узроўнях дадуць магчымасць надаць патрэбную дынаміку адносінам для іх выхаду на якасна новы ўзровень.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым запэўніў, што Беларусь зможа ўнесці дастойны ўклад у развіццё праграм, намечаных для рэалізацыі ў Індыі. "Мне з вамі прыемна сустрэцца. Я адразу ж адчуў чалавека ад зямлі, які вядзе размову аб гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным супрацоўніцтве, развіцці нашых адносін на базе эканомікі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі