Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2016, 16:34

Лукашэнка: Беларусь хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але не будзе бегчы наперадзе паравоза

15 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але не будзе бегчы наперадзе паравоза. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы рашэнні аб кадравых назначэннях сярод кіраўнікоў МЗС і дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сваю пазіцыю заявілі - гэта імперыя, вядучая краіна ў свеце, і мы павінны з імі мець добрыя адносіны. Але бегчы наперадзе паравоза і абяцаць тое, што мы ніколі не зробім, ні ў якім разе нельга, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Напрамак выбудоўвання з імі адносін вызначаны. Трэба па гэтым шляху ісці".

Было адзначана, што вераснёвая заява Аляксандра Лукашэнкі аб перамозе Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША не засталася ў гэтай краіне без увагі.

"Больш, чым мы, адкрыта і сумленна, ад душы, ніхто Трампа не падтрымліваў, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Мы займалі пэўную пазіцыю і ад яе не адышлі. Мы шчыра і сумленна займалі гэту пазіцыю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі