Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 мая 2016, 09:05

Лукашэнка: Беларусь гатова і ў далейшым развіваць стратэгічнае супрацоўніцтва з Азербайджанам

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста 28 мая павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

"Беларусь была і застаецца надзейным сябрам Азербайджана, гатовым і ў далейшым прыкладаць усе намаганні для развіцця двухбаковага стратэгічнага супрацоўніцтва", - падкрэсліваецца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што рэалізацыя патэнцыялу беларуска-азербайджанскіх адносін дасць магчымасць значна ўмацаваць палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне, стварыць задзел для далейшага росту эканомік дзвюх краін і павышэння ролі Беларусі і Азербайджана на міжнароднай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі