Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 верасня 2019, 16:52

Лукашэнка: Беларусь ганарыцца магчымасцю правесці лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША

6 верасня, Брэст /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь ганарыцца магчымасцю правесці лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта ў сегменце (лёгкай атлетыкі. - Заўвага БЕЛТА) больш ганарова, чым Еўрапейскія гульні", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў свой час прасіў кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьяна Коэ даверыць Беларусі правядзенне гэтых спаборніцтваў. "Я яго папрасіў, потым думаю: не дадуць нам пры такой палітызацыі... А яны аддалі нам правядзенне гэтага матчу. Не кожнай краіне выпадае такі гонар. Любая краіна гатова прыняць такі матч - Еўропа - ЗША. Таму мы ганарымся тым, што нам дазволілі яго правесці", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вельмі хацеў, каб гэты лёгкаатлетычны матч прайшоў у Беларусі. "Лёгкая атлетыка ў нас заўсёды была развіта. У нас добрыя традыцыі, і мне, вядома, хацелася, каб лёгкая атлетыка неяк развівалася. Гэты матч абавязкова падштурхне яе развіццё", - упэўнены Прэзідэнт.

Матч Еўропа - ЗША пройдзе 9 і 10 верасня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". У праграму мінскага матчу ўключаны кіданне молата, кіданне кап'я, кіданне дыска, бег на 100 м, 100 м з бар'ерамі, 110 м з бар'ерамі, 200 м, 400 м, 400 м з бар'ерамі, 800 м, 1 500 м, 3 000 м, 3 000 м з перашкодамі, эстафетны бег 4x100 м, змешаная эстафета (200-200-400-800 м), штурханне ядра, трайны скачок, скачкі ў вышыню, скачкі ў даўжыню, скачкі з шастом.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі