Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2019, 11:02

Лукашэнка: Беларусь адкрыта для дружалюбных і дзелавых адносін з усімі дзяржавамі

20 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь адкрыта для дружалюбных і дзелавых адносін з усімі дзяржавамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша краіна славіцца сваёй гасціннасцю. Мы адкрыты для дружалюбных і дзелавых узаемаадносін з усімі дзяржавамі. Упэўнены, вам будзе камфортна ажыццяўляць свае дыпламатычныя функцыі. Таму што асновы нашай знешняй палітыкі - міралюбнасць і шматвектарнасць, узважанасць, паслядоўнасць і прадказальнасць, - сказаў беларускі лідар. - І тыя, хто падзяляе гэтыя падыходы, хто прыходзіць да нас з мірам і добрымі намерамі, заўсёды знойдуць у Беларусі разуменне і падтрымку ў рэалізацыі ўсіх канструктыўных планаў і ідэй".

Звяртаючыся да дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што на беларускай зямлі яны будуць адчуваць сябе ўпэўнена і ў бяспецы. "Мы па праву ганарымся тым, што ў нас няма расавай дыскрымінацыі, адсутнічаюць разлад і канфлікты на нацыянальнай, рэлігійнай глебе", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт асабліва адзначыў, што пачатак місіі ў Беларусі замежных паслоў прыпаў на вясну, якая заўсёды дорыць станоўчыя эмоцыі і надзею на абнаўленне, перамены. "Але ў вясны ў Беларусі ёсць яшчэ адно важнае значэнне. Кожны год ў маі мы ўшаноўваем ветэранаў і святкуем чарговую гадавіну Вялікай Перамогі над фашызмам. Прадаўжэннем стане галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці - Дзень Незалежнасці. У гэтым годзе ў ліпені спаўняецца 75 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нацызму. На гэтым гістарычным фундаменце мы амаль тры дзесяцігоддзі будуем суверэнную беларускую дзяржаву", - заявіў Прэзідэнт.

"За адносна невялікі час наша краіна дабілася многага. Беларусь заняла дастойнае месца на міжнароднай арэне, набыла надзейных саюзнікаў, партнёраў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі