Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2016, 19:30

Лукашэнка: Беларусь абавязкова выйдзе на новы, больш высокі ўзровень эканомікі і якасці жыцця

1 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь абавязкова выйдзе на новы, больш высокі ўзровень эканомікі і якасці жыцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, беларусы пераадолеюць і цяперашнія, абсалютна часовыя цяжкасці. Мы абавязкова выйдзем на новы, больш высокі ўзровень эканомікі і якасці жыцця. Таму што маем бясцэнны здабытак - слаўную гісторыю мужнасці і стойкасці, адзінства народа, пачуццё ўласнай годнасці, вялікае жаданне разам зрабіць сваю радзіму моцнай і працвітаючай", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная апора маладой беларускай дзяржавы - гэта з'яднанасць яе грамадзян і іх стваральная праца.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на V Усебеларускім народным сходзе была прынята праграма далейшага развіцця краіны, і яе выкананне запатрабуе рашучых крокаў, у тым ліку ў заканадаўстве. "Тут вялікая надзея на новы парламент, выбары ў які пройдуць восенню. Ніколькі не сумняваюся, што беларусы чарговы раз праявяць актыўную грамадзянскую пазіцыю і высокую свядомасць. Паколькі новаму дэпутацкаму корпусу давядзецца прымаць важныя для краіны рашэнні", - сказаў беларускі лідар.

У бліжэйшыя гады, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, неабходна сканцэнтраваць намаганні на прыярытэтных напрамках: прыцягненні інвестыцый для інавацыйнага развіцця, забеспячэнні працоўнай занятасці, павелічэнні і дыверсіфікацыі экспарту, паскарэнні і пашырэнні інфарматызацыі, стварэнні ўсіх умоў для гарманічнага выхавання, адукацыі і прафесійнага росту моладзі.

"Сімвалічна, што старт гэтай вялікай рабоце мы даём у Год культуры. Паколькі сапраўдная культура - гэта не толькі фальклор, тэатры, мастацкія школы, літаратура, кіно і фестывалі. Гэта яшчэ і высокатэхналагічная вытворчасць, правільнае землекарыстанне, беражлівае стаўленне да прыроды, павага да закону, шанаванне сваіх традыцый. Нарэшце, гэта той духоўны стрыжань, які дапамог нашаму народу выстаяць у самых жорсткіх выпрабаваннях", - упэўнены Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка: галоўны паказчык дасягненняў суверэннай Беларусі - клопат аб людзяхЛукашэнка: галоўны паказчык дасягненняў суверэннай Беларусі - клопат аб людзях
"Галоўны паказчык нашых дасягненняў - гэта клопат аб чалавеку. Мэтанакіраваная палітыка па падтрымцы моладзі, мацярынства і дзяцінства, малазабяспечаных слаёў насельніцтва дабратворна ўплывае на стан грамадства, у прыватнасці, на дэмаграфічную сітуацыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: грошы, што зарабляюцца краінай, ідуць на развіццё эканомікі, а не на яхты для алігархаў
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што толькі за пару апошніх пяцігодак дзясяткі мільярдаў долараў былі інвесціраваны ў прамысловасць, сельскагаспадарчы сектар, актуальныя інфраструктурныя праекты, у тым ліку будаўніцтва дарог.

Лукашэнка назваў кашчунствам спробы прынізіць заслугі беларускіх партызан і падпольшчыкаў у гады вайныЛукашэнка назваў кашчунствам спробы прынізіць заслугі беларускіх партызан і падпольшчыкаў у гады вайны
"Абуральным кашчунствам сёння выглядаюць патугі некаторых дзеячаў, якія хочуць прынізіць маштаб і значэнне ўзброенай барацьбы ў акупіраванай Беларусі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: стварэнне ў Беларусі ракетнага ўзбраення з'яўляецца фактарам стрымліванняЛукашэнка: стварэнне ў Беларусі ракетнага ўзбраення з
"Мы нікога не палохаем. Мы - мірная краіна. Мы будзем рабіць усё, каб быў мір не толькі ў нас, але і вакол нас. Мы да гэтага імкнёмся. Але порах сухім мы вымушаны трымаць", - заявіў Прэзідэнт.

Аграгарадкі стануць асновай аграіндустрыі ў Беларусі - ЛукашэнкаАграгарадкі стануць асновай аграіндустрыі ў Беларусі - Лукашэнка
"Мы стварылі 1,5 тыс. аграгарадкоў, дзе будуць жыць людзі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Там ёсць усе ўмовы. Мы дашліфуем за пяцігодку гэтыя гарадкі, і яны стануць асновай аграіндустрыі ў нашай краіне".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі