Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: барацьба за навіны набывае палітычны характар

Прэзідэнт 12.07.2017 | 11:47
Выступае Аляксандр Лукашэнка
Выступае Аляксандр Лукашэнка

12 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Барацьба за навіны набывае палітычны характар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на адкрыцці пленарнага пасяджэння XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе і ўсюды хочуць быць першымі. І, задавольваючы толькі адно гэта жаданне, не толькі дапускаюць памылкі, але і часта пераварочваюць усё з ног на галаву", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, хуткасць распаўсюджвання інфармацыі і ўплыў яе на свядомасць людзей набываюць сёння асаблівае значэнне. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў імкненне грамадства ведаць літаральна ўсё і як мага хутчэй.

"Надрукаванае на газетнай паласе або агучанае з тэлеэкрана, а тым больш - выкладзенае ў інтэрнэт і падхопленае сацыяльнымі сеткамі слова ўсё часцей разыходзіцца з рэальнасцю. Далей - больш, гэта інфармацыя становіцца зброяй, якая правакуе канфлікты і ўзброеныя сутыкненні, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Распальваючы варожасць і нянавісць, не дае магчымасці для мірнага будаўніцтва, здаровага абмеркавання розных думак, палітычных і сацыяльных падыходаў да жыцця. І тут, пагадзіцеся, наўрад ці можна апраўдацца рэйтынгамі".

Прэзідэнт у сувязі з гэтым звярнуў увагу на тэму так званых гібрыдных войнаў, якія вядуцца ў тым ліку ў кіберпрасторы, у эканоміцы, палітыцы. "Я падводжу да таго, што важнейшай, можа, першай ступенню гэтых сучасных войнаў з'яўляюцца войны ў медыяпрасторы. Ідзе не артылерыйская падрыхтоўка, а ідзе падрыхтоўка ў СМІ, перш чым той ці іншай дзяржаве, групоўцы развязаць вайну. Вы сталі асноўным складнікам гібрыдных войнаў", - заявіў Прэзідэнт.

"Складана спрачацца з тым, што жыццё сёння шмат у чым паскорылася. Каб не адстаць ад прагрэсу, ад дынамікі цяперашняга сусветнага развіцця, трэба не проста ісці, а бегчы. Але гэта не адносіцца да спешкі і пагоні за сенсацыямі ў вашай справе. Бо ад вас шмат у чым залежаць мір і спакой у грамадстве! Давайце не забываць аб гэтым", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.