Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка бачыць перспектыву росту тавараабароту Беларусі з Растоўскай вобласцю ў 1,5 раза да $0,5 млрд

Прэзідэнт 11.05.2017 | 13:04
У час сустрэчы
У час сустрэчы

11 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць перспектыву для павелічэння тавараабароту Беларусі з Растоўскай вобласцю Расіі ў 1,5 раза да $0,5 млрд. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Васілём Голубевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў дадатную дынаміку ў гандлі паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю. Тавараабарот па выніках 2016 года павялічыўся амаль на 20 працэнтаў і дасягнуў $340 млн. "Калі мы будзем дзейнічаць настойліва, сістэмна, то той паўмільярдны рубеж, які нам вельмі трэба дасягнуць, мы дасягнём", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Растоўская вобласць уваходзіць у лік буйнейшых сельскагаспадарчых рэгіёнаў Расіі. Таму адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, які неабходна паглыбляць, з'яўляецца аграрная сфера. Беларусь мае пэўны практычны вопыт у жывёлагадоўлі, раслінаводстве, вырошчванні збожжавых, агароднінных культур, у краіне задзейнічаны сусветны вопыт па будаўніцтве і мадэрнізацыі ферм пад малочнатаварныя комплексы.

Акрамя таго, ёсць магчымасць паставак у Растоўскую вобласць адпаведных тавараў і прадуктаў. Беларусь таксама гатова прапанаваць аўтобусы МАЗ для падрыхтоўкі Растова-на-Доне да правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года.

"З улікам прамысловага і інавацыйнага патэнцыялу Беларусі і Растоўскай вобласці нам трэба прапрацаваць варыянты актывізацыі існуючых вытворча-кааперацыйных сувязей", - сказаў Прэзідэнт.

Перспектыўным бачыцца супрацоўніцтва і ў будаўнічай сферы, у тым ліку ў сферы дарожнага будаўніцтва. "Наша прадпрыемства "Белдзіпрадар" добра зарэкамендавала сябе ў многіх рэгіёнах Расіі. Калі ў гэтым плане будзе інтарэс, мы гатовы працаваць у Растоўскай вобласці. Мы можам таксама аказваць вам паслугі дарожна-будаўнічай тэхнікі, па праектаванні і будаўніцтве дарог у розным выкананні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Нашы магчымасці вы ведаеце. Вы для нас не чужыя людзі", - дадаў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.