Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 11:04

Лукашэнка бачыць магчымасць з'яўлення новых ліній падзелу ўнутры і вакол ЕС

21 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасць з'яўлення новых ліній падзелу ўнутры і вакол Еўрасаюза. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міграцыйныя пагрозы прастымулявалі сур'ёзныя трансфармацыйныя працэсы ўнутры ЕС. Возьмем той жа "брэксіт", які азнаменаваў сабой якасна новыя рэаліі на кантыненце, палітычныя і эканамічныя наступствы якіх еўрапейцам яшчэ трэба асэнсаваць. Яго непасрэдным вынікам становіцца выпрацоўка Еўрасаюзам мадэлі свайго будучага ўладкавання, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Зноў узнік інтарэс да ідэй разнаскораснай інтэграцыі. Пасля яе не выключана, што мы можам стаць сведкамі новых ліній падзелу ўнутры ЕС і вакол яго. Усе гэтыя праблемы Еўрасаюз вымушаны вырашаць літаральна "на маршы".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час ідэя разнаскораснай інтэграцыі была вылучана, калі зараджаўся ЕўрАзЭС і калі былі спробы адкінуць саюзнае будаўніцтва з Расіяй. "Тады мы прапанавалі разнаскорасную інтэграцыю, што пацвердзіла на практыцы жыццёвасць гэтай ідэі", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, усё больш выразна праяўляюцца контуры знешняй палітыкі новай адміністрацыі ЗША. "Апошнія дзеянні ў Сірыі, рост напружанасці на Карэйскім паўвостраве ўсяляюць, хутчэй, трывогу наконт таго, ці пераадолее Вашынгтон спакусу зноў спрабаваць дыктаваць сваю волю астатняму свету. Шчыра спадзяюся, што розум у дзеяннях усіх геапалітычных ігракоў на гэты раз возьме верх", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі