Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка бачыць будучае невялікіх населеных пунктаў у стварэнні перапрацоўчых прадпрыемстваў

Прэзідэнт 16.02.2018 | 12:26

16 лютага, Слуцк /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць будучае невялікіх населеных пунктаў і гарадкоў у стварэнні перапрацоўчых прадпрыемстваў. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння ў час сустрэчы з работнікамі дражджавога завода і цукрова-рафінаднага камбіната ў Слуцку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работнікі пацікавіліся аб перспектывах развіцця вёсак і аб тым, што яшчэ трэба зрабіць, каб моладзь не ехала за доўгім рублём у горад. На гэта кіраўнік дзяржавы сказаў, што доўгі рубель у горадзе - тэма ўстарэлая, паколькі канкурэнцыя на гарадскім рынку працы стала вельмі вялікая і зарабіць грошы не так проста. "Не трэба думаць, што ў горадзе лёгка", - заўважыў ён.

На думку кіраўніка дзяржавы, самае цікавае і камфортнае жыццё ўсё ж такі ў аграгарадках і ў такіх невялікіх гарадах. Пры гэтым Прэзідэнт адзначае, што з улікам прымаемых дзяржавай намаганняў жыццё ў сельскай мясцовасці будзе станавіцца ўсё больш прывабным і камфортным.

"Мы прадаставілі льготы тым, хто адкрывае сваю вытворчасць у невялікіх гарадках, вёсках. Яны практычна падаткаў не плацяць", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. І, адпаведна, у краіне з'яўляецца ўсё больш невялікіх вытворчасцей.

"Вось гэта той шлях, калі мы на месцах у невялікіх населеных пунктах, раённых цэнтрах будзем ствараць сучасныя перапрацоўчыя, прамысловыя прадпрыемствы", - падкрэсліў Прэзідэнт. Размова ідзе ў тым ліку аб прадпрыемствах, якія будуць працаваць на мясцовай прадукцыі.

Ён таксама сказаў, што створана нямала, але яшчэ больш будзе зроблена ў гэтым напрамку. Напрыклад, шэраг слуцкіх прадпрыемстваў мадэрнізаваны і вырабляюць высокаканкурэнтную прадукцыю.

"Сама абстаноўка і магчымасць атрымаць добрую работу будуць садзейнічаць прызямленню людзей на месцы", - лічыць Прэзідэнт. Калі будзе добрая зарплата, жыллё, то гэта стане галоўным аргументам для людзей пры вырашэнні заставацца ім жыць на месцы ці ехаць у вялікі горад.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. У сваю чаргу Расія традыцыйна застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.