Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лістапада 2019, 15:21

Лукашэнка азнаёміўся з развіццём у ААЭ сферы штучнага інтэлекту

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада сустрэўся з саветнікам па нацыянальнай бяспецы ААЭ шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На сустрэчы былі абмеркаваны ўжо рэалізуемыя і перспектыўныя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго прымянення ў розных сферах. "Я перш за ўсё хачу вам падзякаваць за тую адкрытасць, якую вы праяўляеце ў ходзе майго візіту ў Эміраты. Не ва ўсім зразумелы, не ўсім зразумелы, нават яго актыўныя прапагандысты і распрацоўшчыкі не ведаюць, да чаго ён у рэшце рэшт прывядзе. Тым не менш, увесь свет рухаецца ў гэтым напрамку. І Эміраты інвесціруюць каласальныя сродкі ў развіццё штучнага інтэлекту", - адзначыў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што прапанова азнаёміць беларускую дэлегацыю з узроўнем развіцця штучнага інтэлекту ў ААЭ заслугоўвае асаблівай павагі. "Таму што гэта сфера пакуль што даволі закрытая. Кожная краіна, калі яна займаецца штучным інтэлектам, скрывае вынікі гэтага тварэння адна ад адной. Вы праяўляеце найвышэйшую адкрытасць, і мы гэта вельмі цэнім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама былі абмеркаваны вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, якая адбылася 6 лістапада. Бакі адзначылі яе прадукцыйнасць і абсалютную нацэленасць на аператыўную рэалізацыю ўсіх намечаных планаў.

На заканчэнне Прэзідэнт падарыў шэйху Тахнуну бен Заіду аль-Нахаяну беларускія прысмакі і створаную па старадаўняй тэхналогіі копію Слуцкага пояса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі