Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 ліпеня 2016, 10:17

Лукашэнка азнаёміцца з развіццём у Беларусі фермерскіх гаспадарак

29 ліпеня, Лагойскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Мінскую вобласць, у ходзе якой азнаёміцца з развіццём у краіне фермерскіх гаспадарак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што ў Лагойскім раёне кіраўнік дзяржавы наведае сялянскую фермерскую гаспадарку "Цнянскія экапрадукты", якая спецыялізуецца на вырошчванні бульбы і збожжавых. У гаспадарцы выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі захоўвання і перапрацоўкі бульбы, што дае магчымасць упэўнена рэалізоўваць прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках.

Прэзідэнту даложаць аб практычнай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па развіцці фермерскіх гаспадарак, а таксама ўказа ад 4 ліпеня 2016 года нумар 253 "Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый".

У час рабочай паездкі размова таксама пойдзе аб ходзе ўборачнай кампаніі ў Беларусі ў цэлым і Мінскай вобласці ў прыватнасці, кіраўніку дзяржавы прадэманструюць перспектыўную сельскагаспадарчую тэхніку.

Аляксандру Лукашэнку таксама даложаць аб рэалізацыі інвестпраекта па пашырэнні сельгасвытворчасці і інвесціраванні ў развіццё ААТ "Косіна". У 2015 годзе са згоды кіраўніка дзяржавы акцыі ААТ "Косіна" былі бязвыплатна перададзены з уласнасці Лагойскага раёна ва ўласнасць СФГ "Цнянскія экапрадукты", заключаны адпаведны інвестыцыйны дагавор. Пры рэалізацыі ўмоў гэтага дагавора ў ААТ "Косіна" пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2015 года завод па перапрацоўцы рапсу, створаны рабочыя месцы. Акрамя таго, у 2015 годзе праведзена рэканструкцыя памяшкання малочнатаварнай фермы ў вёсцы Юркавічы. У 2016 годзе пачалося будаўніцтва малочнатаварнай фермы на тысячу галоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі