Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2017, 15:18

Лукашэнка: аўтарам новых падручнікаў трэба добра заплаціць

24 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час дыскусіі на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педсавета заявіў, што аўтарам новых падручнікаў трэба добра заплаціць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні прагучала прапанова аб дадатковых сацыяльных гарантыях для тых аўтараў, якія прыцягваюцца да напісання школьных падручнікаў. "Я прыхільнік таго, каб мы добра заплацілі, вялікія грошы, за падручнікі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У ліку прапаноў на педсавеце быў агучаны дадатковы творчы водпуск для аўтараў з захаваннем зарплаты. На думку кіраўніка дзяржавы, аўтары самі павінны вырашаць, пакідаць ім асноўнае месца работы або ж пісаць падручнікі. "Трэба даць магчымасць выбару аўтару падручніка, але плаціць трэба добра", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі