Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка ацаніў якасць айчыннага касцюма Русага: "Думаў, у Італіі шылі"

Прэзідэнт 10.08.2017 | 16:38

10 жніўня, Івацэвіцкі раён /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ацаніў якасць айчыннага касцюма намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час наведвання кіраўніком дзяржавы ААТ "Квасевічы" ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці размова зайшла аб вырошчванні ў Беларусі лёну. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некаторыя прапаноўвалі не вырошчваць лён. "Я гаварыў: як не вырошчваць? - адзначыў ён. - Што сёння з лёнам? Няма праблем".

У гэты час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на касцюм Міхаіла Русага. "Вось у яго, напэўна, тут лёну дабаўлена крыху. Гэта наш касцюм?" - пацікавіўся Прэзідэнт.

Намеснік прэм'ер-міністра адказаў, што яго касцюм - айчыннай вытворчасці. "Выдатны касцюм. Я думаў, імпартны пашыў. Думаў, у Brioni шылі, у Італіі. Малайцы, добры касцюм", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.