Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лютага 2017, 09:02

Лукашэнка асабіста павіншаваў беларускіх тэнісістак з перамогай над камандай Нідэрландаў

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага ў мінскім спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" наведаў чвэрцьфінальны матч Сусветнай групы Кубка Федэрацыі паміж тэніснымі зборнымі камандамі Беларусі і Нідэрландаў. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на вырашальных паядынках і актыўна падтрымліваў спартсменак на трыбуне, а пасля трыумфальнага завяршэння матчу асабіста павіншаваў тэнісістак з перамогай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй! Малайцы! Вельмі добра гулялі!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пагаварыў і з прадстаўнікамі зборнай Нідэрландаў. "Дзякуй вам за гульню! Вы малайцы і ў вас добрая каманда", - сказаў ён.

Усе паядынкі на "Чыжоўка-Арэне" праходзілі ў вельмі напружанай барацьбе, але беларускія спартсменкі аказаліся мацнейшымі за сваіх суперніц з Нідэрландаў, забяспечыўшы перамогу зборнай Беларусі ў гэтым матчы і ўпершыню ў гісторыі выхад у паўфінал Кубка Федэрацыі.

Перад пачаткам спаборніцтваў Прэзідэнт сустрэўся з беларускімі тэнісісткамі. "Я, вядома, не прыйшоў вас вучыць. Проста я прыйшоў, каб вы не перажывалі. Не хачу сказаць, што выйшлі на пляцоўку і ўсё забылі. Гэта немагчыма для спартсменаў. Вы ж учора гулялі, хвалявання ўжо быць не павінна, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Поспехаў! Змагайцеся! Выходзьце як гаспадары на корт".

Тэнісісткі зборнай Беларусі абыгралі ў Мінску каманду Нідэрландаў у чвэрцьфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі з агульным лікам 4:1. Цяпер у матчы за выхад у фінал неафіцыйнага чэмпіянату свету сярод жаночых каманд зборная Беларусі 22-23 красавіка будзе сапернічаць з пераможцам матчу Швейцарыя - Францыя, які праходзіць у Жэневе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі