Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2017, 09:48

Лукашэнка адзначае ўзрастаючы аўтарытэт Беларусі ў супольнасці нацый

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" прадстаўнікоў з мноства краін сведчыць не толькі аб яго папулярнасці, але і аб узрастаючым аўтарытэце Беларусі ў супольнасці нацый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што свята мастацтва і дружбы "Славянскі базар" - равеснік суверэннай і незалежнай Беларусі, за гэтыя гады ён стаў сапраўднай жамчужынай міжнароднага фестывальнага руху і візітнай карткай краіны.

"Тут, у старажытным Віцебску, які негалосна прызнаны нашай культурнай сталіцай, за чвэрць стагоддзя пабывалі творчыя дэлегацыі з сямідзесяці дзвюх дзяржаў. І сёння зноў усе сцягі ў госці да нас. Мы сардэчна прымаем удзельнікаў і паклоннікаў фестывалю, якія прыбылі з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Гэта красамоўна сведчыць не толькі аб яго папулярнасці, але і аб узрастаючым аўтарытэце Беларусі ў супольнасці нацый", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ганаровымі гасцямі фестывалю на гэты раз сталі Прэзідэнт Малдовы, дзяржаўны сакратар Казахстана, кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў шэрага дзяржаў. "Мастацтва не ведае межаў, яно збліжае народы, родніць душы і сэрцы. Пад летнім віцебскім небам сустракаюцца шматлікія сябры з усіх канцоў зямнога шара. Менавіта дзеля гэтага ўспыхнула і вось ужо больш за чвэрць стагоддзя ззяе зорка "Славянскага базару", які ўвабраў у сябе сардэчнасць, дабрыню і найвялікшую гасціннасць беларусаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі