Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка адзначае ўпэўненае развіццё касмічнай галіны ў Беларусі

Прэзідэнт 10.09.2018 | 11:30
Выступае Аляксандр Лукашэнка
Выступае Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка адзначае ўпэўненае развіццё касмічнай галіны ў Беларусі /дапоўнена/

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Касмічная галіна ў Беларусі ўпэўнена развіваецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Касмічная галіна нашай краіны ўпэўнена развіваецца. Мы паспяхова выпускаем аптычныя сістэмы высокага распазнавання для спадарожнікаў, касмічныя люстэркі, апаратуру для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Сумесна з расійскімі калегамі беларускія спецыялісты распрацоўваюць перспектыўныя тэхналогіі, прымаюць удзел у праекце стварэння новага касмічнага апарата. Плануюць супрацоўніцтва па міжнароднай праграме "Сірыус".

"Беларусь з'яўляецца паўнапраўным актыўным удзельнікам Камітэта ААН па выкарыстанні незямной прасторы ў мірных мэтах. Калі б не было іх, нашых касманаўтаў, наўрад ці б у Беларусі ўзяліся за гэту тэму. Але нам ужо было сорамна пасля распаду Савецкага Саюза не прадоўжыць касмічную тэму ў Беларусі, наколькі гэта магчыма. І сёння мы не шкадуем. Шмат было супраціўленняў, размоў, гэта была новая тэма для Беларусі. Але тым не менш мною былі прыняты рашэнні, перш за ўсё таму, што гэта самыя новыя тэхналогіі, якія пацягнулі за сабой цэлы сектар эканомікі. Гэта садзейнічае пад'ёму Беларусі на больш высокі ўзровень, і гэта садзейнічала таму, што Беларусь стала ў шэраг высокаразвітых, цывілізаваных дзяржаў. Атамная энергетыка, касманаўтыка - гэта новыя напрамкі развіцця Беларусі ў перыяд ужо яе незалежнасці і суверэнітэту", - сказаў Прэзідэнт.

На яго думку, у краіне не памыліліся, вырашыўшы займацца развіццём гэтай галіны, паколькі сёння ва ўсім свеце аб'ядноўваюць намаганні ў асваенні космасу. "І гэта з'яўляецца рухаючай сілай навукова-тэхнічнага прагрэсу. Сумесная праца вучоных, інжынераў, тэхнікаў, безумоўна, садзейнічае развіццю і іншых галін, росту нацыянальных эканомік", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што чалавек стагоддзямі імкнуўся да зорак, а пераадолеў зямное прыцяжэнне 57 гадоў таму. Па мерках развіцця цывілізацый - зусім нядаўна. "Але поспехі, якіх дабіліся спецыялісты гэтай галіны, уражваюць, - дадаў Прэзідэнт. - Сёння ў свеце налічваецца амаль 90 касмічных дзяржаў, сярод якіх і наша Беларусь. 565 чалавек прынялі ўдзел у палётах. Больш за тысячу спадарожнікаў верцяцца вакол нашай планеты. Мы ганарымся, што ў гісторыю касмічнай эры ўпісаны імёны і беларускіх вучоных і касманаўтаў".

Ветэраны арбітальных палётаў Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, удзельнік апошніх экспедыцый на Міжнароднай касмічнай станцыі Алег Навіцкі родам з Беларусі. Беларускія карані і ў касманаўта Алега Арцем'ева, які цяпер знаходзіцца на арбітальнай станцыі.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што асабіста вельмі чакаў гэтага мерапрыемства. У Беларусі да яго рыхтаваліся вельмі сур'ёзна. "Накіроўваючыся да вас на гэты вялікі сход, я падумаў, што яшчэ, напэўна, ніколі не толькі ў гэтай зале, але і ў Мінску не было столькі герояў. Дазвольце мне ад імя беларускага народа вітаць на гэтым кангрэсе вас, людзей гераічных, якія здзейснілі подзвігі ў жыцці, вучоных, якія забяспечвалі гэтыя палёты і займаліся развіццём касмічнай навукі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мне вельмі хацелася б, каб з Мінска, шматпакутнага горада-героя, які бачыў усё ў сваім жыцці і якому амаль тысячу гадоў, вы паехалі з добрым настроем. І каб гэты кангрэс, наш горад надалі дадатковы імпульс вашым асабістым задумам, тым арганізацыям, у якіх вы працуеце", - пажадаў беларускі лідар.-0-

Лукашэнка назваў МКС узорам выбудоўвання партнёрскіх і дзелавых адносін паміж краінаміЛукашэнка назваў МКС узорам выбудоўвання партнёрскіх і дзелавых адносін паміж краінамі
Запуск першага модуля МКС адбыўся 20 гадоў таму. Ужо тады ў распрацоўцы і зборцы станцыі ўдзельнічалі 15 краін, цяпер яе магчымасці выкарыстоўваюць у сваіх мэтах 100 дзяржаў. На яе борце паспяхова і плённа працуюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, звярнуў увагу Прэзідэнт.
Беларусь гатова да дыялогу і актыўнага ўдзелу ў мірных праектах па даследаванні космасу - ЛукашэнкаБеларусь гатова да дыялогу і актыўнага ўдзелу ў мірных праектах па даследаванні космасу - Лукашэнка
"Упэўнены, што менавіта разам, у цесным супрацоўніцтве, мы наблізімся да новых значных вех асваення Сусвету", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: беларускія касманаўты - увасабленне народаЛукашэнка: беларускія касманаўты - увасабленне народа
Беларускія касманаўты, ветэраны арбітальных палётаў Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі ў час адкрыцця форуму занялі месца ў прэзідыуме. Прэзідэнт падкрэсліў, што яны адданыя сваёй радзіме.
Лукашэнку падарылі карціну касманаўта Аляксея ЛявонаваЛукашэнку падарылі карціну касманаўта Аляксея Лявонава
Падарунак кіраўніку дзяржавы ад імя ўсіх удзельнікаў кангрэса ўручыў беларускі лётчык-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук.
Пётр Клімук пра новыя планеты, малую радзіму і гасцінную БеларусьПётр Клімук пра новыя планеты, малую радзіму і гасцінную Беларусь
Пётр Клімук выказаў удзячнасць Прэзідэнту Беларусі за тое, што ён запрасіў Асацыяцыю ўдзельнікаў касмічных палётаў правесці чарговы кангрэс у беларускай сталіцы.
Экіпаж МКС вітаў удзельнікаў і гасцей міжнароднага касмічнага кангрэсаЭкіпаж МКС вітаў удзельнікаў і гасцей міжнароднага касмічнага кангрэса
Экіпаж МКС асабліва вітаў імкненне прыцягнуць маладых людзей да вялікага шляху асваення космасу і яго даследавання, каб стварыць наступнае пакаленне вучоных, інжынераў, настаўнікаў і, вядома, будучых удзельнікаў касмічных палётаў.
Беларусь разлічвае прыняць удзел у праектах па асваенні МесяцаБеларусь разлічвае прыняць удзел у праектах па асваенні Месяца
Сяргей Чыжык падкрэсліў, што на міжнародны кангрэс у Беларусь прыехалі вядомыя людзі з розных краін: касманаўты, астранаўты, тайканаўты.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.