Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 мая 2017, 10:50

Лукашэнка адзначае новыя магчымасці для ўключэння Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіліся новыя магчымасці для больш шырокага ўключэння дзяржавы ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер Беларусь старшынствуе ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве. Дзякуючы гэтаму ў нас з'явіліся новыя магчымасці для больш шырокага ўключэння дзяржавы ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы. Невыпадкова тытульнай тэмай беларускага старшынства выбрана пашырэнне сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Згадзіцеся, у кантэксце цяперашняй нестабільнай абстаноўкі і беспрэцэдэнтных выклікаў яна мае асаблівае значэнне".

Гэты год знамянальны і тым, што ў Мінску пройдзе сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. "Падзея для нашай краіны, ды і для ўсёй Еўропы важная і адказная. На сесіі плануецца абмеркаваць пытанні ўмацавання ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў рэгіёне АБСЕ. Прымаючы высокі форум, Беларусь мае магчымасць пачаць канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі многіх еўрапейскіх дзяржаў", - упэўнены Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь можа забяспечыць замежным партнёрам выхад на велізарны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта, несумненна, павышае яе прывабнасць у гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным плане.

"Імкненне Беларусі да адкрытасці пацвярджаецца ўвядзеннем у пачатку 2017 года бязвізавага рэжыму ўезду для грамадзян 80 краін. За мінулы перыяд такой магчымасцю скарысталіся турысты і прадпрымальнікі ў тым ліку і з дзяржаў, якія вы тут прадстаўляеце. Усё гэта стварае аснову для актывізацыі дзелавых і чалавечых стасункаў", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама заўважыў, што бягучы год аб'яўлены ў краіне Годам навукі і задачы ў гэтай сферы пастаўлены грандыёзныя. "Па прыярытэтных для сябе напрамках даследаванняў Беларусь плануе праз дзесяць гадоў увайсці ў лік лідзіруючых дзяржаў. У нас захавалася і развіваецца магутная акадэмічная навука, прадстаўленая дзясяткамі буйных даследчых цэнтраў і вышэйшых навучальных устаноў, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Спадзяёмся на вашу актыўную дапамогу ў арганізацыі навуковага і студэнцкага абмену, устанаўленні ўніверсітэцкіх сувязей і рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных праектаў".

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы сёння ўручылі паслы Азербайджана, Ірана, Бельгіі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Мальтыйскага ордэна, Арменіі, Грэцыі, Руанды, Ізраіля, Украіны.-0-

Беларусь гатова забяспечваць замежным краінам спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі канструктыўных ідэйБеларусь гатова забяспечваць замежным краінам спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі канструктыўных ідэй
Прымаючы даверчыя граматы ад пасла Украіны, кіраўнік дзяржавы сказаў, што беларусы здаўна жывуць у добрасуседстве з яе народам.
Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў з 11 краінЛукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў з 11 краін
"Мы ўсім вам акажам усялякае садзейнічанне ў ажыццяўленні вашай дыпламатычнай дзейнасці. Закрытых тэм для любога з прысутных паслоў у Беларусі няма. Прапануйце - усе вашы прапановы будуць улічаны, усе вашы пажаданні будуць выкананы ў самы кароткі прамежак часу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі