Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2016, 14:39

Лукашэнка: адыход з жыцця Расціслава Янкоўскага - незаменная страта для нацыянальнай культуры

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт адзначыў, што Расціслаў Янкоўскі па праву заслужыў званне аднаго з найвялікшых акцёраў сучаснасці. "Найвышэйшы прафесіяналізм, тонкае адчуванне псіхалогіі персанажаў і літаратурнай асновы, прыроджаная інтэлігентнасць, унікальная манера ігры далі магчымасць стварыць яму ў тэатры і кіно сотні запамінальных роляў, якія сталі неад'емнай часткай скарбніцы беларускага мастацтва", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што творчасць Расціслава Янкоўскага атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. "Адыход яго з жыцця - незаменная страта для нацыянальнай культуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі